511

Фота з альбому. Вучні спаленай вёскі

"Аргументы и факты" в Беларуси № 21 23/05/2017
Дзеці з настаўніцай, адразу пасля вайны.
Дзеці з настаўніцай, адразу пасля вайны. АиФ

У 1946 годзе пасля заканчэння Навагрудскай настаўніцкай семінарыі ў вёску Пудзіна прыехала працаваць мая мама, Клаўдзія ўладзіміраўна Кіеня (Філіпчык). Яна пражыла там да старасці.

У 1944 годзе гэтая вёска была спалена, і школа размяшчалася ў адзіным уцалеўшым доме майго дзядзькі Кіені Міхаіла Радзівонавіча. На вачах дзяцей былі забіты іх родныя, спалены хаты, і некаторы час людзі жылі ў зямлянках. Але вёска хутка адрадзілася. Усе гэтыя дзеці атрымалі адукацыю і годна пражылі сваё жыццё. На жаль, у жывых сёння засталіся толькі чацвёра. На 93-м годзе пайшла з жыцця мая мама, пакінуўшы добрую памяць у сэрцах сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў, вучняў.

Галіна Герасімаўна Іода (Кіеня)

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно