Адным з найбольш цікавых вясенніх абрадаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца «Ваджэнне Сулы». У 2019 годзе ён нават быў ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны. Звычайна абрад суправаджаецца песнямі, прыпеўкамі, пачастункамі і народнымі гуляннямі.
Праводзяць Сулу перш за ўсё для добрага будучага ўраджаю, моцнага здароўя ўсіх мясцовых жыхароў і каб засцерагчыся ад прыроднай стыхіі – маланкі. Сула аб’ядноўвае дзве суседнія вёскі ў Гомельскім раёне – Гадзічава і Маркавічы. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь. Абрадавыя дзеі, як зазвычай, выконваюць жанчыны і дзяўчаты, апранутыя ў прыгожыя самаробныя строі. У абрадзе прымаюць удзел і зусім маленькія дзеці. Яны сімвалізуюць насенне жыта, якое прарастае, дзякуючы сонечнаму цяплу і вільгаці.
Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Абрад праводзяць на другі дзень пасля Вялікадня (у 2024 годзе абрад адбудзецца 6 мая). Водзяць Сулу на другі дзень Вялікадня (панядзелак), распачынаючы ёю моладзевыя гулянні на вуліцы. Жанчыны і дзяўчаты ідуць у поле і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды – «танкі́».
Як на нашай вуліцы дзеўкі танка вадзілі,
Ой, люлі.
Прыскакаў хлопец на коніку, дай ухваціў дзеўчыну,
Ой, люлі.
Дай ухваціў дзеўчыну да за русу косаньку,
Ой, люлі.
Узяўшыся пад рукі, удзельнікі шэрагамі, у лінейным карагодзе, ідуць з адной вёскі да другой з песняй «Як ішла Сула».
Як ішла Сула дай уздоўж сяла,
Ой, і я велю, дай уздоўж сяла.
Дай сустрэла яна добра молада,
Ой, і я велю, добра моладца.
Па том моладцу некаму плакаці:
Ой, і я велю, некаму плакаці.
Мамка старая, сястра малая,
Ой, і я велю, сястра малая.
А жана млада, да як ягада.
Ой, і я велю, да як ягада
<…>
Удзельнікі Сулы водзяць «танкі́» на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія ім трапляюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаюць гульнёй «Гарэпня» (гэта мясцовая назва гульні «Ручаёк», ці «Вароты») і прыпеўкамі пад гармонік.
Сабірайцеся, падружкі,
Весялей, баян, іграй!
Мы вясёлыя прыпеўкі
Прапяем пра ўраджай.
***
На палях на нашых
Будзе слаўны ўраджай.
Хто не верыць гэтаму,
Падзівіцца прыязджай.
Пры гэтым на ўсім шляху да Сулы далучаюцца ахвотныя. Завяршаецца абрадавае свята сумесным частаваннем традыцыйнымі велікоднымі стравамі і народным гуляннем.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть