6303

Трудности перевода. Как звучат популярные пословицы на белорусском языке

Пра тонкасці перакладу рускіх прыказак на беларускую мову "АiФ" распавяла настаўніца  беларускай мовы і літаратуры Вольга Якаўлева.

– Незаўсёды пераклад  “слова ў слова” з рускай мовы на беларускую можа перадаць каларыт і дасціпнасць беларускага характару. На сухасць, лаканічнасць гучання рускамоўнай прыказкі можна знайсці  па сэнсе мілагучны і красамоўны беларускі адпаведнік, які нават лягчэй  дапаможа справіцца з разуменнем сэнсу самой прыказкі. Давайце разгледзім прыклады рускіх прыказак, іх пераклады на беларускую мову і аналагі, якія можна падабраць. Думаю, што залішне каментаваць, якому з варыянтаў трэба аддаць перавагу.

1. Насильно мил не будешь

Даслоўны варыянт перакладу: Сілком прыемным не будзеш.

Беларускамоўны адпаведнік: Не памогуць і чары, як каму хто не да пары.

2. Лучше один раз увидеть, чем сто раз услышать  

Даслоўны варыянт перакладу: Лепш адзін убачыць, чым сто разоў пачуць         .

Беларускамоўны адпаведнік: Вер не сказу, а паказу.

3. Жизнь прожить – не поле перейти    

Даслоўны варыянт перакладу: Жыццё пражыць – не поле перайсці.

Беларускамоўны адпаведнік: Век звекаваць – не пальцам паківаць.

4. Рыбак рыбака видит издалека   

Даслоўны варыянт перакладу: Рыбак рыбака бачыць здалёку.

Беларускамоўны адпаведнік: Сарока сароку бачыць здалёку.

5. Ложка дёгтя портит бочку мёда       

Даслоўны варыянт перакладу: Лыжка дзёгцю псуе дзежку мёду.   

Беларускамоўны адпаведнік: Кропля смуроду псуе гарнец мёду.

6. Обещанного три года ждут      

Даслоўны варыянт перакладу: Паабяцанага тры гады чакаюць.

Беларускамоўны адпаведнік: Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць.

7. Цыплят по осени считают       

Даслоўны варыянт перакладу: Куранят па восені лічаць.      

Беларускамоўны адпаведнік: Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

8. Моя хата с краю - ничего не знаю 

Даслоўны варыянт перакладу: Мая хата з краю – нічога не ведаю. .

Беларускамоўны адпаведнік: За чужым плотам -  не мой клопат.

9. Сделал дело – гуляй смело

Даслоўны варыянт перакладу: Зрабіў справу – гуляй смела.  

Беларускамоўны адпаведнік: Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

10. Утро вечера мудренее     

Даслоўны варыянт перакладу: Раніца вечара мудрагелісцей.

Беларускамоўны адпаведнік: Пераначуем, то болей пачуем.

11. Не было печали, так черти накачали        

Даслоўны варыянт перакладу: Не было журбы, дык чэрці прынеслі.         

Беларускамоўны адпаведнік: Не мела баба клопату, купіла парася.

12. Придёт беда – купишь ума       

Даслоўны варыянт перакладу: Надыдзе гора – купіш розуму.

Беларускамоўны адпаведнік: Бяда дакучыць ды розуму навучыць.

13. Не ошибается тот, кто ничего не делает

Даслоўны варыянт перакладу: Не памыляецца той, хто нічога не робіць.       

Беларускамоўны адпаведнік: Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца.

14. Что посеешь, то и пожнёшь  

Даслоўны варыянт перакладу: Што пасееш, тое і сажнеш. 

Беларускамоўны адпаведнік: Еінь за сабою, знойдзеш перад сабою.

15. За двумя зайцами погонишься – ни одного не поймаешь       

Даслоўны варыянт перакладу: За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш.   

Беларускамоўны адпаведнік: Хто зашмат жадае, нічога не мае.

* * *

Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе суразмоўніцтва, ведання дзвюх моў недастаткова. Неабходна ведаць яшчэ і заканамернасці перакладу, якія абумоўлены яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні, якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна. Уменне перакладаць само сабой не прыходзіць, як само не прыходзіць уменне чытаць, пісаць, правільна гаварыць.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно