1355

Лідар этна-трыа «Троіца» агучыў казку аб узнікненні Гродна

Казку можна праслухаць або спампаваць на сайте kazka.aif.by.

Казка пра Гродна – сёмая казка з тых дзесяці, што агучылі знакамітыя асобы Беларусі.

kirchuk«Мне было вельмі цікава прымаць удзел у праекце штотыднёвіка «Аргументы і факты, - адзначыў Іван КІРЧУК. - Беларускі фальклор - гэта маё жыццё, я займаюся ім 33 гады. Мы збіралі і запісвалі па вёсках народныя песні, казкі, легенды. З часоў нашых першых экспедыцый у 1983 годзе ў маёй асабістай калекцыі і ў Акадэміі навук захоўваюцца шмат казак, запісаных яшчэ на магнітных стужках. Дзякуючы такім праектам беларускі фальклор становіцца больш даступным нашым дзецям. Нашае пакаленне ўжо многае страціла, таму беларускасць будзе адраджацца ўжо нашымі дзецьмі. І пачынаць трэба, вядома ж, з беларускіх казак».

«Галасамі» краязнаўчых казак таксама сталі Сяржук Доўгушаў - спявак, музыка (этна-гурт «VuRaj», сацыяльны праект «Спеўны сход»), Іван Падрэз - вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Рэспубліка Паліна, Руся - спявачка гурта «Shuma», Андрусь Такінданг - мастак, музыка гурта «Recha», Святлана Цімохіна - актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала «СТВ» Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта «Sunduk» Ганна Хітрык.

5 ліпеня на сайце kazka.aif.by выйшла першая аўдыёказка, прысвечаная ўзнікненню старажытнага горада Браслава. З таго дня штотыдзень па аўторках становіцца даступнай новая казка з 10 агучаных. Агучаныя аўдыёверсіі можна праслухаць або спампаваць.

Праект стаў магчымым пры падтрымцы мабільнага аператара velcom і прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно