357

Новыя героі «Дабраранку»

№ 7 от 16 февраля 2016 года 16/02/2016

Праграма «Дабраранак» папоўнілася новымі рубрыкамі. Напрыклад, «Будзілка» дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам прачнуцца, далучыўшыся да энергічнай танцавальна-спартыўнай музычнай размінкі.

Рубрыка «Мульціварка» рыхтуе цікавыя мультпрыгоды.

«Дапамагайка» дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі. Абаяльны беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка падкажа, як заставацца здаровым і ніколі не губляць аптымізму. Камп’ютарны сонечны зайчык Ясік распавядзе, дзе ўсёй сям’ёй можна весела правесці вольны час. І нават строгія прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнай аўтаінспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў зробяць для маленькіх гледачоў выключэнне: сур’ёзныя парады загучаць не ў павучальнай, а ў забаўляльнай форме.

У рубрыцы «Чамучка» нашы цікаўныя гледачы атрымаюць адказы на ўсе свае сто тысяч «чаму».

А разам з «Сяброўкай-вандроўкай» дзеці змогуць адправіцца ў неверагодна захапляльныя падарожжы па ўсім свеце!

«Усе гэтыя дзівосы з’явяцца ў яркім графічным абрамленні і новых дэкарацыях. Наша праграма дапаможа гледачам правесці ранішні час цікава, карысна, весела і атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь дзень!» - абяцае выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Ларыса ЕСАРЦIЯ.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно