Тэатральны праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр пастаноўкі – кампанія velcom. Рэжысёрам спектакля выступае вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, а ўпадабаныя чытачамі вобразы прудкоўцаў увасобяць акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч і Міхаіл Зуй, які прадстане ў вобразе аўтара – Андруся Горвата. Спектакль будзе пастаўлены на Камернай сцэне тэатра, якая з'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі эксперыментальных праектаў маладых рэжысёраў.
«Радзіва «Прудок» распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стане спектаклем.
«Андрусь Горват – наш даўні сябар, яшчэ з часу яго працы ў тэатры. Пасля ад'езду ў Прудок ён напісаў кнігу. Ідэю паставіць спектакль мы абмяркоўваем ўжо даўно. Я вельмі рады і ўдзячны ўсім, што зараз такая магчымасць у нас з'явілася», – распавядае рэжысёр спектакля Раман ПАДАЛЯКА.
Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка падаў свой праект «Радзіва «Прудок» на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і стаў адным з шасці лаўрэатаў, якія атрымалі грант на пастаноўку. Генеральным партнёрам спектакля выступіла кампанія velcom, якая традыцыйна надае вялікую ўвагу праектам, прысвечаным падтрымцы беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Прыкладамі могуць служыць маштабныя ініцыятывы, якія праводзяцца на пастаяннай аснове – такія як «Чытаем па-беларуску з velcom», «Беларускія ўікэнды» або MOVABOX.
У 2017 годзе «Радзіва «Прудок» атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга Андруся Горвата стала сапраўдным бэстсэлерам сучаснай беларускай літаратуры. Тыраж у 1000 асобнікаў быў распрададзены ў Купалаўскім тэатры за лічаныя гадзіны. Кампанія velcom падтрымала таленавіты праект, прапанаваўшы Андрусю Горвату і «Радзіву» стаць героямі аднаго з этапаў культурна-літаратурнага праекта MOVABOX.
«Ідэя стварэння спектакля прывабіла мяне адразу. Разам з акторамі Купалаўскага тэатра мы пачалі шукаць спосабы яе мастацкай рэалізацыі. Па матывах адной з гісторый Андруся мы знялі караткаметражны фільм «Ягор», які прыняў удзел у фестывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm. Фільм быў удастоены прыза глядацкіх сімпатый», – адзначыў Раман Падаляка.
«Думаю, калі і можна казаць аб нейкім фенамене папулярнасці маёй кнігі, гэта тое, што яна дапамагла тым, хто забыў, ўспомніць, а тым, хто не здагадваўся, – зразумець, як важна ведаць і любіць месца на гэтай зямлі, адкуль ты выйшаў, і не саромецца любіць яго. Ва ўсялякім выпадку, гэта важна для мяне, і таму менавіта так мне хацелася б лічыць. І калі праз спектакль гэтая ідэя знойдзе яшчэ адну сцежачку ў думкі і сэрцы гледачоў, я буду толькі рады», – адзначыўАндрусь ГОРВАТ.
«Мы ўбачылі, што гэтая гісторыя – гісторыя жыцця і творчасці Андруся Горвата – пачалася ў Купалаўскім, дзе яна павінна і працягнуцца. Сучасная беларуская творчасць сапраўды заслугоўвае таго, каб пра яе казалі, ад яе атрымлівалі асалоду, няхай гэта будзе літаратура, кіно ці тэатр. Пастаянная падтрымка праектаў, арыентаваных на беларускую культуру, – адзін з ключавых вектараў нашага развіцця ў сацыяльна-культурным полі. І сінтэз сцэнічнага майстэрства і літаратурнага слова – выдатная магчымасць прадэманстраваць разнастайнасць формаў сучаснага беларускага мастацтва, зрабіць яго жывым, а галоўнае, пабудаваць з гледачом дыялог, каб данесці да яго ідэі, несумненна каштоўныя для нас», – адзначае кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў СМІРНОЎ.
Асобны сюрпрыз падрыхтаваны для ўсіх прудкоўцаў: гісторыя, героямі якой яны сталі, прыедзе да іх у вёску са спецыяльным паказам спектакля «Радзіва «Прудок».
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть