8814

«Простая беларуская ежа»

 

Здавалася б, ідэя стварэння такіх сувеніраў досыць відавочная, але здзейсніць яе здолелі Ілля і Іван Давыдавы ў праэкце artsouvenirs.by.

15 рэцэптаў беларускіх страў:

• Дранiкi • Налiснiкi • Халаднiк • Тоўстыя блiны • Агуркi з мёдам • Бабка • Куцця • Яечня • Печаныя яблыкi • Бульба с грыбамi • Клёцкi • Грэчка з грыбамi • Тварожны сыр • Верашчака • Узвар •

- Нядаўна сяброўка расказала, што бачыла наш магніт на лядоўні сваіх знаёмых у Лондане, - распавялі браты Давыдавы. - Праект artsouvenirs.by малады, але магніты з рэцэптамі простых беларускіх страў можна ўбачыць на лядоўнях у кватэрах многіх краін свету. Дарэчы, у 2015 годзе Міністэрства гандлю Беларусі прадставіла магніты на выставе EXPO ў Мілане.

Сумесна з мастачкай Ксеніяй Качаванавай хлопцы распрацавалі 15 эскізаў для магнітаў. Усе рэцэпты перакладзены на англійскую мову, каб замежнікі разумелі, пра які інгрэдыент ідзе гаворка, бо за мяжой складана знайсці, напрыклад, смятану.

Але як жа выбраць рэцэпт, напрыклад, дранікаў, калі ў кожнай гаспадыні свае сакрэты смажання?

- Мы распытвалі бабуль і матуль, шукалі ў Інтэрнэце і кнігах пра беларускую кухню, - распавёў Ілля. - У выніку мы выбралі рэцэпты, якія больш за ўсё былі падобныя на спрадвечна беларускія. Напрыклад, у рэцэпце дранікаў не павінна прысутнічаць амаль нічога, апроч бульбы. Хаця многія дадаюць муку або крухмал. Справа ў тым, што беларускія гатункі бульбы і так утрымліваюць дастаткова крухмалу, і для румяных аладак іншыя інгрэдыенты папросту не патрэбныя.

Усе рэцэпты пратэставала Гільдыя шэф-павароў Беларусі. Цяпер гаспадыні могуць карыстацца шпаргалкай пры гатаванні. Дарэчы, стравы можна аднесці да беларускага фастфуду, які кожная гаспадыня зможа прыгатаваць для ўсёй сям'і.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно