Лёсы жанчын падобныя на выцінанку з трывалага і лёгкага металу. Напярэдадні 8 Сакавіка ў гасцiнай «АіФ» - мастачка, псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар рэспублікі Беларусь па выцінанцы, мама траіх дзяцей Наталля СУХАЯ.
- У дзяцiстве на Новы год, на Каляды мы выразалі выцінанкi з сурвэтак - хто танчэй. І гэта была праца не толькі рук, але і мыслення, таму што трэба было прыдумаць, як скласці, як дзірачкі падабраць, каб атрымалася прыгожа. I ўжо калі я потым пайшла ў Маладзечанскую мастацкую школу i мне расказалі, што гэта народнае мастацтва з даволі цікавай і доўгай гісторыяй, то мне было дзіўна.
Калі ў мяне былi ўжо свае дзеці, я з вазочкам гуляла i брала фотаапарат. У мяне есць калекцыя фотаздымкаў зімовых вокнаў з выцiнанкамi. Больш за ўсё цешылi тыя, дзе сняжынкi выразаны груба - бачна, што працавала дзіцячая ручка.
Я ў гэтым бачу нешта генетычнае. Некалькі пакаленняў прайшло тых, хто не займаўся выцiнанкай, але сняжынкі на вокнах былі заўседы. Яны - як ідэя, дзе ёсць кропка, з якой вырастае выява, круглая, як сонца, як масленічны блін, як сама Зямля, як стол, за якім сям’я збіраецца. Гэта вельмі старажытны сімвал мандалы, калі чалавек у цэнтры расце, развіваецца, адчувае сябе далучаным да нечага вялiкага и важнага.
У 96-м годзе я паступіла ў Дзяржаўную акадэмію мастацтваў, скончыла кафедру дызайну касцюма і тэкстылю. Шмат працавала як мастачка, даследчык. А калi нарадзіліся дзеці, выцінанка зноў вярнулася да мяне. Таму што гэта самы даступны матэрыял - папера і нажніцы. І пакуль раслі дзеці, я зрабiла першую персанальную выставу. Сёння за плячыма ўжо шмат рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
ЦЯЖКА, АЛЕ ЦУДОЎНА
- Як псiхолаг сёння працую з дарослымі і падлеткамі, вяду тэрапеўтычныя цялесныя групы, супервізарскія групы і навучальныя праекты ў гештальт-падыходзе і інтэгратыўным падыходзе. З’яўляюся акрэдытаваным супервізарам Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Таварыства псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў «Гештальт-падыход».
Але я калiсьцi пайшла на навучанне ў праграму Гештальт-інстытута i з уласным запытам… У мяне было першаснае бясплоддзе, а пасля выкідыша - другаснае, і дыягназ. Гэта быў моцны крызіс. Калi б не мой муж, я б не вытрымала. Столькі слёз тады было...
Я чула, што у маёй душы ёсць шмат перашкод для таго, каб стаць мамай. Зразумела, я працавала над сабой не толькі ў псіхатэрапіі, але першае дзіця, сына, мы «прывезлі» як раз з гештальт-інтэнсіву. 16 год яму цяпер. А дзяўчаткі ўжо за ім «прычапіліся паравозікам».
«У вас так шмат дзяцей, як вы з імі спраўляецеся?» - «А хто сказаў, што я спраўляюся?» Гэта дакладна апісвае жыццё мамы. Але мацярынства - гэта цудоўна…
ЗНАЙСЦI АПОРУ
- Адзін з апошніх маiх крызісаў - рак малочнай залозы. Гэта было абсалютна нечакана… Тое, як чалавек пражывае крызіс у дарослым узросце, залежыць ад ранняга досведу. З дзяцінствам, напоўненым любоўю, можна вынесці цэлае жыццё. Здольны мы прасіць дапамогу цi стараемся не абцяжарваць іншых сваімі праблемамі? Чалавек - істота сацыяльная, мы павінны трымацца адзін за аднаго. І мой асаблівы досвід у гэтым крызісе - навучыцца прасiць i браць падтрымку.
А што з’яўляецца падтрымкай для кожнага чалавека? Гэта індывідуальна. Для мяне, калі я чакала, ці рак, ці не рак, самай моцнай была фраза маёй трэнеркi. Яна сказала: «Ну што, у крайнім выпадку памрэш». Здавалася б, такая шакуючая фраза, але менавіта яна патрапіла «ў яблычак». Гэта як намацаць дно ў рацэ, дзе тонеш. І вось гэтая фраза стала для мяне апорай, ад якой я адштурхнулася і стала выплываць.
Лячэнне доўгае, лячэнне складанае. Каб прайсці праз гэта, трэба мець моцны рэсурс, не толькі ўнутраны, але і знешні. Я вельмі ўдзячная сваім родным i сябрам, якія былі побач. Cяброўка-фатограф зрабіла мне «лысую» фотасесію. Так я даведалася, што ў мяне прыгожая форма чэрапа.
Сёння я як анкапсiхолаг працую з жанчынамі, якія сутыкнуліся з гэтым дыягназам. Я з’яўляюся валанцёрам Беларускай супольнасці анкапацыентак «Рэ.мiсiя.бел», анкапсіхолагам Расійскага фонду дапамогі жанчынам «Аляксандра». Ну і мы з каляжанкай зараз вядзем дабрачынны праект - арт-тэрапеўтычную групу «Арт-рэмісія» на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі. Дзякуй вялікі за памяшканне, якое нам прадастаўляюць бясплатна.
УВАГА НА СЯБЕ
- Хварэюць на анкалогію i тыя, хто стрэсуе, і тыя, хто жыве спакойна. На сённяшні момант існуе пяціфактарная мадэль канцэрагенезу, якая паказвае на магчымыя прычыны анказахворванняў. Туды ўваходзяць генетычныя пашкоджаннi, і тэст на іх у нас робіцца ў Беларусі. Туды ўваходзяць мадэль харчавання i актыўнасць чалавека - мы ж сядзім за камп’ютарамі, а для клетак неабходны насычанасць кіслародам, рух. Туды ўваходзіць стрэс як адзін з фактараў, але не як дамінуючы. І туды ўваходзіць экалогія. I даволі вялікі адсотак залежнасці анкалагічных хвароб ад палення.
Прафілактыка анказахворванняў - гэта перш за ўсё клопат пра сваё цела i ўвага на якасць жыцця. Але гэта i магчымасць браць і даваць любоў, дзяліцца сваімі эмоцыямі, быць прынятым такім, які ёсць, з усімі заганамі, звычкамі, старажытнымі і не старажытнымі. I памятайце, што медыцына пастаянна развіваецца, сёння знаходзяцца новыя сродкі нават для самых цяжкіх выпадкаў.
Што параіць жанчынам? Звяртайце ўвагу на сябе. Як вы? Што вам хочацца? Прынюхвайцеся да жыцця, прыслухоўвайцеся да яго - яно вельмі цікавае. Знай-дзіце свой інтарэс. Гэта вельмі важна, каб адчуць сябе жывой.

Он есть у 95% людей. Cell: найдена управа на вирус, вызывающий 5 видов рака
Жизнь взаймы. Белоруска рассказала о своем браке с лудоманом
Белорусские ученые восстановили облик шахтера, жившего 4,5 тыс. лет назад
Деревянное царство. Мастер-самоучка организовал музей необычных скульптур
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть