2687

Чаму сарокі любяць красцi бліскучыя прадметы?

№ 41 от 8 октября 2014 года 08/10/2014

У культурах многіх еўрапейскіх народаў распаўсюджана меркаванне, што сарокі - злодзеі і, калі ёсць такая магчымасць, крадуць невялікія бліскучыя прадметы і прыносяць іх у свае гнёзды.

Аднак навукоўцы Цэнтра даследаванняў паводзін жывёл Універсітэта Эксэтэра (Велікабрытанія) паставілі перад сабой мэту: праверыць гэтае меркаванне ў серыі эксперыментаў. Аказалася, што птушкі часцей баяцца новых і незвычайных для іх прадметаў.

Сарокі з прыроднай папуляцыі кантактавалі з бліскучымі прадметамі толькі 2 разы з 64 эксперыментаў. У абодвух выпадках птушкі падымалі і адразу выпускалі з дзюбы сярэбраныя пярсцёнкі. Ва ўсіх іншых выпадках птушкі ігнаравалі бліскучыя прадметы альбо пазбягалі кантактаў з імі, часта дэманструючы ў іх прысутнасці насцярожанасць, і значна менш часу харчаваліся ў тых месцах, дзе такія прадметы знаходзіліся.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно