У Беларусі працягваецца вялікі рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Вучні 7 і 8-х класаў з усёй краіны запісваюць на відэа, як яны чытаюць творы беларускай літаратуры, потым выкладваюць запісы на старонкі ў сацыяльных сетках і адзначаюць афіцыйнымі хэштэгамі праекта – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Арганізатары конкурсу нагадваюць, што да канца прыёму відэа засталося 3 тыдні! А спецыяльна для чытачоў «Аргументаў і фактаў» мы штотыднёва падбіраем 5 цікавых відэазапісаў ад удзельнікаў конкурсу з розных куткоў краіны.
Аляксандра Ларчанка з сярэдняй школы №4 горада Рэчыцы выканала ўрывак з твора Аркадзя Куляшова «Маці». Мы ўпэўненыя, што чытанне гэтай дзяўчынкі не пакіне вас абыякавымі.
Дар’я Сяніца, вучаніца сярэдняй школы №28 горада Гродна, прачытала верш Янкі Купалы «Спадчына». У яе атрымалася вельмі прыгожае відэа, дзе, акрамя добрага чытання, прысутнічаюць сапраўдныя беларускія рэчы: рушнікі, прадзільнае кола, чыгуны і калоссе.
Дар’я Ярэміч з сярэдняй школы №1 горада Буда-Кашалёва абрала для чытання твор Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». У здымках відэазапісу ўзяла ўдзел уся сям’я дзяўчынкі. На самой справе добрае і ўтульнае відэа.
Паліна Капылова з сярэдняй школы №1 горада Дуброўна выканала твор Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны». Неверагодна, як дзяўчынка змагла адчуць весь боль і ўсю трагічнасць гэтага твора.
Марк Пракоф’еў з гімназіі №2 горада Наваполацка прачытаў верш Якуба Коласа «Ручэй». Жывое і таленавітае выкананне твора хлопчыкам насамрэч уражвае.
Нагадваем, што відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года. Вучням 7-8-х класаў з усёй Белаусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть