4433

Паліна Шутко чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча

Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка.
Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка. Youtube.com

Паліна Шутко з сярэдняй школы №11 горада Слуцка абрала для чытання твор, у якім ушанаваная памяць знакамітай адметнасці яе роднага горада – слуцкіх паясоў. На конкурс яна даслала відэа, на якім чытае твор «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча на фоне сапраўдных слуцкіх паясоў!

«Слуцкія ткачыхі»

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Максім Багдановіч

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно