32475

Бандарэвіч Марыя чытае верш Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны»

Бандарэвіч Марыя з 46 школы г. Віцебска.
Бандарэвіч Марыя з 46 школы г. Віцебска. Youtube.com

Бандарэвіч Марыя з школы №46  г. Віцебска прачытала верш Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны». Гэтае прачытанне кране ваша сэрца!

«Дзяўчаты мінулай вайны»

Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.

Еўдакія Лось

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно