292

«Хобі - маё выратаванне». У 52 гады Браніславаўна цалкам змянiла сваё жыццё

"Аргументы и факты" в Беларуси № 38. Расставим точки над Е 19/09/2023
«Аднойчы я спытала ў сябе: «Ты выбралася з хваробы - для чаго?» У той жа дзень я напісала заяву на звальненне».
«Аднойчы я спытала ў сябе: «Ты выбралася з хваробы - для чаго?» У той жа дзень я напісала заяву на звальненне». Коллаж АиФ

Алена Серада, ці проста Браніславаўна, у 52 гады пасля цяжкай хваробы вырашыла цалкам змяніць сваё жыццё  пайшла з нялюбай працы на заводзе і ў двары сваёй хаты на Палессі адкрыла кафэ, дзе ў печцы гатуе традыцыйныя беларускія стравы.

ЖЫЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ

 Жыць сваё жыццё так, як мне падабаецца, я пачала толькі ў 52 гады. Як гаворыцца, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Аднойчы ў час планавага медычнага агляду ў мяне знайшлі злаякасную пухліну і дыягнаставалі другую стадыю раку грудзей. Пасля аперацыі, працяглага лячэння і хіміятэрапіі я вярнулася на працу на кансервавы завод. Але працаваць на і так нялёгкай працы стала яшчэ цяжэй. Тады я спытала сама ў сябе: «А навошта ты туды ідзеш? Ты выбралася з хваробы  для чаго?» У той жа дзень я напісала заяву на звальненне.

ХАРЧЭЎНЯ

Паколькі я гатавала добра і шмат, мы з мужам палічылі, што можна паспрабаваць адкрыць харчэўню. Тады, тры гады назад, у двары сваёй сядзібы мы з мужам і адкрылі харчэўню «Палюшкі».

Фото: Из личного архива

У харчэўні я хацела стварыць атмасферу вясковай хаты, дзе цёпла, утульна і куды хочацца вярнуцца, таму ў мяне шмат старых, у тым ліку і стагадовых, рэчаў. Усе яны ці зроблены рукамі некага з нашай сям’і, ці належалі доўгі час некаму з нашай сям’і. Усім гэтым карысталіся. Гэта сапраўдны скарб, які не мае цаны. У кожнай рэчы ёсць свая гісторыя. Ёсць сіта, якому паўтара стагоддзя, стагадовы цяжкі куфар, калаўрот, які дастаўся мне ад маёй свякрухі, ёй  ад яе свякрухі, а той  ад яе свякрухі. На сценах вісяць вышытыя рушнікі і кашулі.

«Палюшкі» працуюць па папярэдняй замове, гэта не той фармат кафэ, да якога шмат хто звык. Госці абіраюць дзень і ў прызначаны час прыязджаюць, а ўся ежа ўжо гатова і чакае іх у печцы. На жаль, чамусьці шмат хто думае, што нацыянальная беларуская кухня складаецца з бульбы, але на самой справе бульба ніколі не была асновай нашай ежы. Мы заўсёды былі «бацвіннікамі» і ўжывалі ў ежу шмат раслін: буракі, рэпу, моркву, лебяду, крапіву, а яшчэ елі зерне, грыбы, рыбу.

Фото: Из личного архива

ЯК У МАЁЙ БАБУЛІ

Да мяне прыязджалі з Аўстраліі, Германіі, Мексікі, Ізраіля, Аўстрыі, Турцыі. Гэта і этнічныя беларусы, і іх замежныя сябры. Больш за адну кампанію ў дзень я не прымаю, будзе гэта два чалавекі ці дваццаць  мне важна, каб людзі нікуды не спяшаліся, можна хоць цэлы дзень сядзець у харчэўні. Або, напрыклад, паесці, пагуляць па Тураву, вярнуцца і паспаць на печцы. А чаму не? Калі вы прыязджалі да бабулі, яна ж вас не гнала. Гэтак і тут.

З усімі гасцямі я размаўляю  расказваю пра сваё жыццё, гісторыю нашай сям’і, традыцыі, з цікавасцю слухаю іх гісторіі. Бывала, мяне папросяць: «Згатуйце, калі ласка, піражкі, як у маёй бабулі!» Калі чалавек не помніць рэцэпта, я запісваю, як выглядала страва, з чаго рабілася, і спрабую паўтарыць. Шмат якія рэцэпты ведаю сама, нешта знаходжу ў старых кнігах, творах беларускай літаратуры.

Апроч кафэ, спраў хапае ў хаце і гародзе, таму кожны дзень не гатую. Магу, але не хачу, таму што можа наступіць тое, чаго вельмі баюся,  выгаранне. І ўсё ж маё хобі  гэта маё выратаванне. Зараз я шчаслівая, бо займаюся тым, што люблю.

Нажмите для увеличения.
Нажмите для увеличения. 

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно