10 лістапада 2022 года ў 18.00 у Палацы мастацтва адбудзецца адкрыццё рэспубліканскага выставачнага праекта V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22”.
У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал, створаныя за апошнія тры гады.
Мерапрыемства праходзіць у рамках фестываля мастацтваў на некалькіх выставачных пляцоўках. Партнёрамі Беларускага саюза мастакоў з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Музей горада Мінска – Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Гарадская мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялёва, арт-гасцёўня “Высокае месца”.
У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю ГА “БСМ”, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.
Сучасны тэкстыль дазваляе мастаку праявіць сябе праз новыя формы і тэхналогіі.
Кераміка таксама паступова выходзіць па-за межы традыцыйных форм. Для стварэння рэчаў “з зямлі” не патрабуецца шмат рэсурсаў.
Шкло, якое прадстаўлена на Трыенале асобным праектам, дэманструе разнастайнасць сучаснага мастацтва і дызайну: тут ёсць як традыцыйныя, так і наватарскія работы.
У рамках V трыенале “Дэкарт-22” на пляцоўцы Палаца мастацтва можна пазнаёміцца не толькі з агульнай экспазіцыяй, але і з персанальнымі міні-праектамі аўтараў, якія прадстаўляюць свае эксперыментальныя творчыя напрацоўкі ў тэкстылі і кераміцы.
V трыенале дэкаратыўнага мастацтва праходзіць як фестываль на розных мінскіх пляцоўках. Ён уключае ў сябе выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі памяці трох тэкстыльшчыкаў, якія пайшлі з жыцця за апошнія тры гады: Алы Непачаловіч, Уладзіміра Лісавенкі і Ларысы Густавай. У Мастацкай галерэе Міхаіла Савіцкага адбудзецца выстава 12 мастакоў-керамістаў, аб’яднаная тэмай трансфармацыі традыцыйных формаў гэтага мастацтва. А ў арт-гасцёўні “Высокае месца” будуць прадстаўлены праект скульптараў, якія ў шамоце ўвасабляюць скульптурную пластыку. У рамках фестываля адбудзецца і некалькі персанальных праектаў: тэкстылю Маргарыты Шчамялёвай, дэкаратыўнай пластыкі Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча ў Гарадской мастацкай галерэе Л.Д.Шчамялёва, а таксама тэкстыльнай мазаікі Любові Кірылавай і Веры Блінцовай у галерэі “Мастацтва” Беларускага саюза мастакоў.
Выстава працягнецца да 11 снежня 2022 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова 3
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 20:00; панядзелак – выхадны дзень.
З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть