“АіФ” успамінае асноўныя факты з жыцця народнага паэта Беларусі, творчасць якога актуальна і сёння.
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў ноч з 6 на 7 ліпеня 1882 г. у невялікім фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям'і арандатара. Бацькі будучага паэта паходзілі з сем'яў збяднелай шляхты. Род Луцэвічаў згадваецца ў архіўных дакументах XVII ст. У свой час дзед Купалы арандаваў зямлю ў князёў Радзівілаў, але тыя яго выгналі. Гэты факт лёг у аснову п'есы «Раскіданае гняздо».
Літаратурная дзейнасць Купалы пачалася з публікацыі ў мінскай газеце «Паўночна-Заходні край» верша «Мужык» у 1905 г. Праз тры гады ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» выйшаў першы зборнік вершаў «Жалейка», які быў абвешчаны Камітэтам па справах друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў антыдзяржаўным, аўтара арыштавалі, наклад канфіскавалі.
Знакаміты верш «А хто там ідзе?» на рускую мову пераклаў Максім Горкі, які пісаў: «Я звяртаю ўвагу скептыкаў на маладую літаратуру беларусаў <...>, на працу людзей, згуртаваных вакол газеты «Наша ніва». І дадаваў: «Прашу Янку Купалу прабачыць мне благі переклад яго красамоўнай і суровай песні».
У беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» малады паэт публікаваў вершы, а з 1914 па 1918 г. працаваў рэдактарам выдання.
«Паўлiнка», першая п'еса Купалы, выдадзена ў 1913 годзе. Правобразам галоўнай гераіні стала маладая актрыса Паўліна Мядзёлка, якой быў захоплены паэт і нават сватаўся да яе, але атрымаў адмову.
Жонка Купалы Уладзіслава Луцэвіч (у дзявоцтве Станкевіч), заслужаны дзеяч культуры БССР, педагог, казала: «Характар у мяне ад маці, а знешнасць - ад бацькі». Эмілія Манэ пераехала з Парыжа ў мястэчка Вішнева Валожынскага раёна, працавала гувернанткай. Там і сустрэла аб'ездчыка Франца Станкевіча.
Калі пачалася мабілізацыя ў сувязі з Першай сусветнай вайной, Купала трапіў на службу пад камандаванне брата жонкі Вікенція Станкевіча ў дарожна-будаўнічы атрад. Захаваліся ўспаміны аднаго з салдат Мікалая Шыманка: «Усе ў размовах вельмі добра адклікаліся пра гэтага афіцэра. Ён ніколі не крычаў на людзей, а наадварот, уважліва выслухаўшы, спакойна паказваў, як выправіць недахоп у працы...»
У 2018 г. ў Менску на выставе «Абуджаная жалейка» былі прадэманстраваны дакументы, якія сведчаць, што Купала ў 1919 г. быў намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта. БНК часова замяняў урад Беларускай Народнай Рэспублікі, які знаходзіўся ў эміграцыі, паколькі землі Беларусі былі пад кіраваннем польскіх уладаў. Фактычна Купала займаў пасаду віцэ-прэм'ера.
Купала пісаў, што яму не падабаецца сацыяльная рэвалюцыя, якая «нічтожыць усялякія нацыянальныя перагародкі і злучыць пад чырвоным знаменем усе народы ўсяго свету». Прымальнай формай рэвалюцыі для паэта была нацыянальная, якая «змагаецца за тое, каб кожны народ пастанаўляў сам аб сваёй долі і быў гаспадаром свайго краю, свайго багацця» (артыкул «Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год» (1920 г.)).
Адносіны паміж паэтам і савецкімі ўладамі былі няпростымі. Купалу рэгулярна выклікалі на допыты ў Народны камісарыят унутраных спраў, абвінавачвалі ў антысавецкай дзейнасці. Зацкаваны паэт здзейсніў спробу самагубства, усадзіўшы нож у жывот. Жонка паспела яго выратаваць. Пасля таго як паэт напісаў адкрыты пакаяльны ліст, пераслед спыніўся. Купала атрымаў ордэн Леніна і Сталінскую прэмію I ст.
Паэт захапляўся шахматамі. Яго пастаянным напарнікам быў Якуб Колас. Нярэдка даходзіла і да сварак. Аднойчы Купала пасля ўдалага ходу суперніка ўсклікнуў: «Ах ты, мужык!». У адказ прагучала: «А ты — шляхцюк!»
З 1937 г. паэт практычна кожны год адпачываў на курортах Грузіі. Словы Купалы ўспамінаў грузінскі паэт Аляксандр Шанідзэ: «Я люблю Грузію, грузінскі народ, і буду любіць да канца маіх дзён». З кожнай паездкі ён прывозіў марскую гальку, якую рассыпаў па працоўным стале і называў «маім маленькім морам». За папулярызацыю грузінскай літаратуры Купала ў 1940 г. быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР.
У 1939 г. Янка Купала атрымаў «Шэўрале» ад кіраўніка ўрада БССР Панцеляймона Панамарэнкі. На гэтым аўтамабілі паэт і пакінуў назаўжды Беларусь, калі войскі вермахта набліжаліся да Мінска.
28 чэрвеня 1942 г. у 22.30 у гасцініцы «Масква», зваліўшыся ў пралёт лесвіцы, пясняр Беларусі загінуў. Да гэтага часу вакол гібелі народнага паэта застаецца шмат пытанняў.
Уладзіслава Станкевіч прысвяціла жыццё захаванню памяці аб вялікім паэце. Яна збірала матэрыял па ўсім Савецкім Саюзе, стала стваральнікам і першым дырэктарам Дзяржаўнага музея імя Янкі Купалы.
Уладзімір Мулявін называў Купалу любімым паэтам. Ансамбль «Песняры» стварыў больш за 30 песень на вершы Купалы. У оперы-прыпавесці «Песня пра долю» Мулявін выканаў партыю паэта, а ў «Гусляры» – арыю старца, лірычнага двайніка Купалы.
Вершамі Янкі Купалы зачытваўся Юрый Гагарын, кажуць, што ён мог без прыпынку дэкламаваць на памяць верш «Хлопчык i лётчык». А касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук бралі з сабой у космас яго кнігі.
У 2015 г. каманда аднадумцаў распрацавала лічбавы шрыфт «Пясняр» на аснове почырку Янкі Купалы.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть