Сустрэча гэтага года была асаблівая. Па-першае, таму што прысвечана не толькі Дню роднай мовы, але і 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава, які вельмі апекаваўся лёсам беларускага народа. Па-другое, таму што ў якасці ганаровага госця мерапрыемства была запрошана народная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Таццяна Рыгораўна Мархель. Яна прэзентавала ўдзельнікам мерапрыемcтва тэкст дыктоўкі – урывак з аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”.
Пасля таго, як дыктоўка была напісана, Таццяна Рыгораўна падзялілася са студэнтамі сваімі ўспамінамі пра сустрэчу з Васілём Быкавым. І пачала яна з таго, што праспявала беларускую калыханку. “Калыханка – самая блізкая дарога да сэрца,—пачала размову Таццяна Рыгораўна. - Каб людзі замест таго, каб рабіць гарматы, спявалі дзецям калыханку, магчыма б, і не было вайны”.
Сустрэча з Васілём Быкавым адбылася ў Таццяны Рыгораўны ў Віцебску, калі яна працавала ў тэатры. “Калі я працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ў Віцебску, мы рабілі творчыя вечары і называлі іх “Тры Б” – Быкаў, Барадулін і Бураўкін - яны ж ўсе віцебчане, – працягвала Таццяна Рыгораўна. – А тут яшчэ на Беларусьфільме пачаліся пробы на фільм паводле аповесці Быкава “Знак бяды”. Мне сказалі, што я буду дакладна іграць Сцепаніду. Сустрэча з рэжысёрам Пташуком была не адна. Дык вось аднойчы ён мне кажа: “Таня, а ты ведаеш, што сёння ў Быкава ў Доме афіцэраў творчы вечар. Паехалі!” Тады з намі быў Ніл Гілевіч, яго жонка і мая старэйшая дачка. І калі нам трэба было ад’язджаць з Віцебска, я зразумела, што згубіла білет. Сказала пра гэта Быкаву, а ён у адказ: “Нічога, паехалі, я знайду білеты!” І вось бяжым мы па другім паверсе вакзала: тры жанчыны і Быкаў наперадзе: “За мной!” – як у атаку. Ён купіў білет, падарыў мне кветкі. Я села ў вагон. І ведаеце, запомніла нумар вагона і з таго часу езджу толькі ў вагоне пад гэтым нумарам.
Ох! Як можна было не закахацца ў Быкава! Аднойчы я была з дзецьмі ў Вілейцы, сабрала кветкі з поля, з лесу ў прыгожы букет, прыйшла на Танкавую, дзе жыў Быкаў, села пад домам і стала чакаць, пакуль ён будзе ісці - хацела павіншаваць яго з днём нараджэння.
Вось і зараз, калі я чытала ўрывак з аповесці “Альпійская балада”, чарговы раз уразілася – як выдатна ён піша… Наш беларускі талент”.
Судэнты з захапленнем слухалі вядомую актрысу. Асабліва калі яна дзялілася сакрэтамі сваёй бадзёрасці духу: “Не хочацца, каб цябе шкадавалі. Каб дапамагалі табе пераходзіць вуліцу. Божы свет такі харошы, такі цікавы. Пакуль жывеш – трэба радавацца гэтаму Божаму свету. Чалавечы свет, вядома ж, не такі, як Божы свет. Хоць, можа, гэта толькі мой узроставы пункт гледжання. Захапляйцеся, кахайце, прыдумвайце каханне. Жанчыны.. мы такія! Нам не абавязкова, каб чалавек быў такім, якім мы яго хочам бачыць. Галоўнае, каб мы кахалі… А ўсё астатняе мы самі дадумаем! Ведаеце, ніколі не думалася, што маладосць праходзіць, і вы не думайце пра гэта. Проста ведайце, што гэта вельмі шчаслівы час!”
Вольга КАМЛЮК.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть