aif.ru counter
528

Издательство «Беларусь» подготовило аннотации книжных новинок

А. Карлюкевіч «Ігуменскі павет»

Багатая і шматгранная гісторыя ў пухавіцкіх Вузлян. У дарэвалюцыйныя часы ў старажытным мястэчку пражывала досыць шмат яўрэяў. Варта нагадаць, што слаўную і багатую гісторыю мела вузлянская сінагога. Захавалася ў памяці стагоддзяў інфармацыя і пра тое, што ў сінагозе мястэчка Вузляны таленавіты разьбяр Бер выразаў з дрэва «Арон гакодат» (сховішча світкаў Торы). Яго бацька Ізраіль таксама займаўся сталярнымі работамі ў сінагогах.

книги
Издательство «Беларусь»

27 лютага 1891 года ў Вузлянах нарадзіўся Давід Сарноў. Імя гэтага чалавека вядомае ў Амерыцы. I нават звязаны Давід Сарноў сваім лёсам з сусветна вядомым «Тытанікам». Не з фільмам, а з караблём «Тытанік». Але ж аб усім па парадку...

Нарадзіўся Давід у сям’і рамесніка. У 1900 годзе разам з бацькамі дзевяцігадовы падлетак пераехаў у Амерыку. Пра эміграцыю тых часоў амерыканец-беларус журналіст М. Дэбек засведчыў: «У кожным выпадку прыток беларусаў з сем’ямі на амерыканскія берагі пачаўся каля 1880-х ды працягваўся амаль цэлае пакаленне да 1920 года. У гэты бурлівы саракагадовы перыяд паток быў магутны. Тысячы і тысячы праходзілі праз «Казагарду» (Каслгардэн) у Бэтэры парку ў Нью-Йорку (іміграцыйны цэнтр...). Гэтыя людзі не патрабавалі нічога, як толькі мець шанц на працу...»

З пачатку жыцця ў ЗША Сарноў адначасова з вучобай працаваў кур’ерам, разносчыкам газет. 30 верасня 1906 года Давід трапіў на службу да Т. Марконі «хлопчыкам на пасылках». Зусім хутка колішні вузлянскі падлетак стаў самым маладым радыёаператарам. У 1909 годзе ён быў прызначаны кіраўніком адной з чатырох наземных радыёстанцый Марконі. Яшчэ праз два гады Сарноў — аператар і адказны за пяцікілаватную станцыю, размешчаную на адным з самых высотных будынкаў Нью-Ёрка.

У 1912 годзе малады чалавек прымае сігнал, які, пэўна ж, запомніў на ўсё жыццё. Сігнал з «Алімпіка» — з таго парахода, які знаходзіўся на адлегласці 1400 міль: «Параход «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і патанае імгненна». Тры дні, тры ночы (трое сутак!) без сну, без ежы Сарноў прымаў паведамленні, перадаваў імёны і словы выратаваных пасажыраў іхнім родным, блізкім.

Ужо ў 1916 годзе Давід Сарноў прапанаваў план стварэння «музычнай скрынкі», якая павінна была стаць такім жа прадметам хатняга ўжытку, як піяніна і фанограф.

Даследчык Лявон Юркевіч (ужо з сённяшняй хвалі беларускай эміграцыі ў Амерыку) заўважае: «Гэты план Сарнова і лёг у аснову ідэй пасылкі радыёсігналаў з перадатчыка тысячам прыёмнікаў».

У 1926 годзе наш суайчыннік, пухавіцкі зямляк стварыў Нацыянальную радыёвяшчальную кампанію — першую ў ЗША цэнтралізаваную радыёвяшчальную сетку. Цікава, а ці была тады ўжо хоць адна радыёкропка ў родных Давіду Вузлянах?..

У 1930 годзе Давід Сарноў стаў прэзідэнтам амерыканскай карпарацыі «Kasio Corporation of America», якая займалася бытавой электронікай, дабіўся яе поўнай незалежнасці ад іншых кампаній і ператварыў яе ў самага буйнога вытворцу перадавой радыёапаратуры.

Пасля з’яўлення першага публічнага тэлевізійнага вяшчання ў Нью-Ёрку Давід Сарноў узначаліў групу навукоўцаў і інжынераў, якія займаліся праблемамі развіцця і ўкаранення каляровага тэлебачання. На працягу многіх гадоў ён быў адным з кіраўнікоў амерыканскай індустрыі сувязі і электронікі, дарадчыкам-кансультантам пяці прэзідэнтаў ЗША і каманднага корпуса амерыканскіх узброеных сіл. Меў воінскае званне генерала.

У 1971 годзе нашага земляка не стала. 6 сакавіка 1975 года быў створаны радыёклуб імя Давіда Сарнова.

Незаўважанымі прайшлі ў Беларусі 110-годдзе з дня нараджэння, іншыя юбілеі такога славутага суайчынніка. Дык, можа, ёсць сэнс правесці краязнаўчы, гістарычны пошук у дачыненні да Давіда Сарнова?! Можа, праз некаторы час у Вузлянах з’явіцца помнік у гонар земляка, які вядомы свету і зусім невядомы ў нас, у Беларусі?

А. Кляшчук «Пад небам Беларусi»

Выхад альбома «Пад небам Беларусі» супаў з адметным часам, які ў нашай краіне праходзіць пад знакам Года малой Радзімы. Аўтар альбома — заўзяты вандроўнік па беларускай глыбінцы, шчыра ўлюбёны ў родны край, пажыццёва захоплены прафесіяй, а галоўнае — самім жыццём, якое натхняе і дае шмат падстаў для стварэння маляўнічых кніг, у тым ліку і альбома, які вы трымаеце ў руках.

книги
Издательство «Беларусь»

Нібы па каліўцу, па зярнятку, па малой кроплі, я збіраў і складваў гэтую кнігу, праехаўшы не адну тысячу кіламетраў па нашай краіне. Дарог і сцяжын было гэтак багата, што я збіўся з ліку і перастаў іх падлічваць. Наўмысна не вёў статыстыку дзён і начэй, праведзеных у фотападарожжах. Не звяртаў увагі на цяжкасці і нязручнасці, якія абавязкова трапляюцца на шляху вандроўніка, а іх было нямала. Ды і не кожная дарога ўзнагароджвала цікавымі сустрэчамі і неверагоднымі адкрыццямі — бывала і такое. Аднак усё гэта, у рэшце рэшт, не так і важна, калі стан тваёй душы ўзнёслы. Калі ты ў кожным імгненні здольны бачыць нешта асаблівае, настраёвае, у цябе абавязкова будзе добры творчы вынік. Я заўсёды ведаў мэту, сэнс і плён такіх дарог, таму мая прафесійная скрыначка папаўнялася, у ёй час ад часу з’яўляліся фотаздымкі, якія і праз гады таксама радуюць вока і грэюць сэрца. На іх самае дарагое – зямля, падараваная табе лёсам. А гэта  — маляўнічасць адвечных ландшафтаў, гармонія даўняй і сучаснай архітэктуры, своеасаблівасць прыродных сезонаў, павадкі насельнікаў беларускіх пушчаў і балот — птушак і звяроў, самабытнасць і культурныя традыцыі, якія заўсёды навідавоку, ад веку з намі.

Ілюстрацыі ў альбоме размеркаваны ў адпаведнасці з порамі года. Кожны раздзел, які абагульняе пару года, пачынаецца з дарожнага сюжэта, бо дарога, сцяжына — спрадвечны сімвал падарожніка. Адметнасць кнігі ў тым, што яна адкрываецца не зімой, а вясной, бо традыцыйна ўвесну нашы продкі пачыналі новы год. Фотасюжэты былі прывезены з розных куткоў Беларусі.

книги
Издательство «Беларусь»

Я не маю намеру прыпісаць сабе ролю першаадкрывальніка невядомай зямлі ў цэнтры Еўропы накшталт terra incognita: сёння Беларусь ужо шырока вядомая ў свеце краіна. Галоўнае для мяне — паказаць суайчыннікам і нашым гасцям хараство, унікальнасць спрадвечнай зямлі беларусаў, дапамагчы заўважыць  і ацаніць яе незвычайна прывабны вобраз, па-іншаму паглядзець нават на бачанае многа разоў і зноўку адкрыць для сябе нешта новае. А адкрываць Беларусь можна бясконца. У гэтым я, як вандроўік «са стажам», глыбока перакананы, бо, паверце, наша Бацькаўшчына надзвычай багатая на прыгажосць, цікавая і непаўторная. Заўжды адчуваю роднасць  з яе каранямі: адпраўляючыся ў чарговае падарожжа, я зараджаюся добрай энергіяй, што дае сілы, бы жыватворная крыніца.

Дазволю сабе прыгадаць, як аднойчы летняй ноччу не мог заснуць і выйшаў з палаткі на бераг возера. У воднай роўнядзі адлюстроўвалася зорнае неба. Да першых прамянёў было яшчэ далёка. У такія хвіліны хораша думаецца, і я з асалодаю аддаўся ў палон успамінаў. Перад вачыма паўстала рэчка далёкага дзяцінства — Случ, на якой мы, падлеткі гарадской ускраіны, лавілі плотак і печкуроў, загаралі і купаліся. Нават прымроіўся гаркавата-салодкі водар прыбрэжнага аеру. Ці было на свеце што-небудзь прыгажэйшае за схіленую над пясчаным рачным згібам вярбу, пад шатамі якой мы хаваліся ад дажджу і летняй спёкі?! Мінуў не адзін дзясятак гадоў, але пясчанка на Случы, ад якой з-за меліярацыі даўно ўжо не засталося і следу, па-ранейшаму абуджае ў душы самыя пяшчотныя пачуцці. Колькі б не сустракаў у сваіх падарожжах розных мясцін і куточкаў, а мілейшых за маю пясчанку так і не сустрэў.

книги
Издательство «Беларусь»

Спадзяюся і цешу сябе думкай, што здымкі з гэтага альбома ў некага выклічуць салодкія ўспаміны пра бацькоўскую хату і запаветны бераг, пра сваю маленькую Радзіму, як цяпер вобразна называюць месца, дзе ты нарадзіўся і гадаваўся… 

С. Фадеева «Порвавшееся ожерелье»

Хорошо известно, что бобры — большие труженики. Ещё ни свет ни заря, а они уже неутомимо строят плотины. Днём и ночью бобры следят за её сохранностью. Стоит только где-нибудь начать просачиваться воде, как зверьки тут же принимаются «латать» промоину. Словом, бобры народ занятой и по пустякам их лучше не беспокоить.

Это было хорошо известно енотику Еше, но дело, с которым он спешил через весь лес к бобрёнку Боне, не терпело отлагательств.

— Боня, прости, пожалуйста, — начал запыхавшийся Еша, — не хотел отрывать тебя отработы, но тут такое дело…

— Приветствую тебя, Еша! — степенно ответил Боня, осторожно положил на землю камушек, который нёс к плотине, присел на него и стал внимательно слушать енотика.

— Знаешь ли ты мостик, который соединяет левую и правую части городского парка? — затараторил Еша.

— Кто ж его не знает, — задумчиво ответил Боня.

Честно говоря, он давно мечтал разобрать этот самый мостик на строительный материал. Боня был отличным малым, но ради своих плотин он был готов пожертвовать даже единственным в городе мостиком.

— Так вот, у нас там происходит что-то невероятное!.. — и от переизбытка эмоций енотик зафыркал что-то на своём языке.

— Еша, у меня ещё две недостроенные дамбы, — поторопил его занятой Боня. — Говори быстрее.

У. I. Пракапцоў «Iван Рэй»

Сапраўды, «…мастак выключнага таленту і майстэрства, Іван Рэй, прадаўжальнік лепшых традыцый беларускага жывапісу канца XX — пачатку XXI стагоддзя, стварыў шэраг жывапісных твораў своеасаблівай і мілагучнай прыроды роднай Беларусі, якая ў сваю чаргу натхняе яго на эмацыянальныя выразныя пейзажы, дае моц і сілу ў вельмі няпростым жыцці мастака».

книги
Издательство «Беларусь»

Нельга не заўважыць пэўны ўплыў на творчасць І. П.  Рэя спадчыны нашага знакамітага земляка — мастака В.  К.  Бялыніцкага-Бірулі. Тонкія, жывапісныя, часам імпрэсіяністычныя адценні, мяккая і вытанчаная колеравая гармонія ўласцівыя не толькі сельскім пейзажам Івана Пятровіча («Размова», 1985; «Апошні снег», 1985; «Цвіценне», 1986; «Малінавы звон», 1983), але і гарадскім («Наваколле Мінска», 1978; «Восеньская алея», 1973).

Напрыклад, у карціне «Помнік XVII ст. Кафедральны сабор у г. Мінску» (1982) аўтар з дапамогай розных колеравых адценняў удала кампануе архітэктурныя аб’ёмы будынкаў, што прылягаюць да сакральнага помніка, які сваімі вежамі дамінуе ў гарадской прасторы. Разам з тым тут усё збалансавана, а жывапісны твор, нягледзячы на фрагментарнасць гарадскога «кадра», выглядае велічна і манументальна.

Асобная тэма ў спадчыне І. П. Рэя — народны подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне. Іван Рэй на сабе зведаў страшэнныя пакуты фашысцкай акупацыі: старэйшыя браты ваявалі ў брэсцкіх лясах, а яго, дванаццацігадовага хлопчыка, немцы катавалі, каб даведацца пра месца іх партызанскай стаянкі. Таму майстар пастаянна вяртаўся да гэтага ў творчасці, каб рознымі мастацкімі сродкамі выказаць свае пачуцці. Амаль аўтабіяграфічным з’яўляецца твор «Партызанскі сувязны» (1970), дзе на цёмным фоне дрэў і чырвоных адценняў неба бяжыць басаногі хлапчук з важнай весткай.

книги
Издательство «Беларусь»

Можна лічыць аўтарскім гімнам сваім аднавяскоўцам і братам тэматычную кампазіцыю «Быль ваенных гадоў. Год 1941» (1984), у якой на фоне шэрага лесу паказаны народныя мсціўцы рознага ўзросту. Старанна выпісаныя твары людзей, тонкая колеравая мадэліроўка постацей надаюць цэласнасць і манументальнасць жывапіснаму палатну.

Нельга не адзначыць глыбокі, псіхалагічна насычаны твор аўтара «Дзякуй, мама!» (1974—1975)  — сцэну развітання ў роднай хаце юнага партызана са сваёй маці ноччу пры святле газнічкі; гэты твор выкананы ў цёмна-чырвоных і вохрыстых тонах.

Як ушанаванне памяці жыхароў спаленых беларускіх вёсак,  гучыць лейтматыў карціны «Зямля мая беларуская» (1985), дзе на папялішчы, на фоне печы з комінам сядзіць салдат, што вярнуўся з фронту. Прыглушаная колеравая палітра цёплых адценняў чырвонага з цёмнымі, амаль глухімі халоднымі фарбамі ценяў, тонкая мадэліроўка фігуры на фоне срэбных мазкоў пэндзля на коміне робяць гэтую работу эмацыянальнай і  дакладнай у вобразным плане і кампазіцыйна-каларыстычным вырашэнні. Нездарма па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшы станковы твор у жывапісе і графіцы гэтая карціна І. П. Рэя была прызнана ў 1985 годзе лепшай.

У вайны нежаночы твар. Тэме Вялікай Айчыннай вайны, будучай Перамозе аўтар прысвяціў свой твор «Светлячок» (1977—1978), у які, нягледзячы на цяжкасці ваенных будняў, мастак уносіць ноту лірычнасці. Тут амаль на цёмным халодным фоне фігура маладой дзяўчыны з вінтоўкай за плячыма высвечана зялёным флюарэсцэнтным містычным колерам, які зыходзіць ад светлячка на яе далоні.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно

Подписка в 2020 году



Топ 5 читаемых