«АiФ» у гасцях у «архіварыуса» дынастыі, мастачкі, пісьменніцы, педагога Аксаны АРАКЧЭЕВАЙ.
- Тата нарадзіўся ў вёсцы Турбанава Яраслаўскай вобласці. Калі пачалася вайна, яму было 14. Прасіўся на фронт, але не ўзялі. Ён шмат працаваў у калгасе, вельмі любiў коней. У яго творчасці заўсёды былі коні, ён пісаў іх фантастычна... А тады, у юнацтве, развозіў на конях пошту - камусьці лісты, камусьці позвы, а камусьці пахаванкі. Людзі плакалі, і ён плакаў разам з імі.
Калі тата патрапіў у войска ў 1944-м, фронт ужо адступіў. Тату накіравалі ў Бабруйск, потым перавялі ў Мінск. Вось так ён апынуўся ў Беларусі і ўжо застаўся тут назаўжды.
Тата з дзяцінства добра маляваў, але вучыцца ў вёсцы не было дзе і не было калі. Затое ў войску раскрыўся яго талент чарцёжніка і картографа. Ён пачаў займацца, сябры пазычалі яму фарбы. У выніку паступіў у мастацкую вучэльню - прычым у кастрычніку, калі набор ужо быў скончаны. Ён проста прыйшоў са сваімі малюнкамі, і яго прынялі без іспытаў.
А ў 1955 годзе ў ваенным атэлье ён сустрэў маю маму, якая таксама патрапіла ў Мiнск па размеркаванні з маскоўскага швейнага тэхнікума. Гэта цуд, што іх звёў лёс у Беларусі. Яны не расставаліся потым 57 гадоў, да смерці таты. Хадзілі, трымаючыся за рукі, тата заўсёды быў вельмі галантны і падаваў маме паліто. Калі існуе ідэальнае каханне, то гэта было менавіта яно.
ВАЗА З БЭЗАМ
- Нас тры сястры - Алёна, Марына і я, малодшая. Марына была «матулiна дачка». Алёну тата называў «сынок». А я была «камандзірчык». У дзяцінстве мы рэдка бачылі тату - ён да таго часу ўжо выкладаў, шмат працаваў у майстэрні. Але калі ён з’яўляўся, гэта заўжды было свята. Калі Новы год - то 31 снежня тата прыносіў самую высокую ёлку, прыдумляў незвычайныя падарункі. Дарэчы, тата і маміна сэрца ў свой час заваяваў незвычайным падарункам - вялізнай кітайскай вазай, поўнай бэзу.
У савецкія часы былі камбінатаўскія замовы, выставы да юбілеяў. Мастакі працавалі над кожнай карцінай год-два, папярэдне зацвердзіўшы эскізы. І калі мастсавету падабалася карціна, то ён купляў яе. І тады тата прыходзіў дадому з грашыма і казаў: «Ну ўсё, дочачкі мае, можаце ўсе купіць сабе па кажушку».
Але такія пакупкі здараліся рэдка. У асноўным грошы траціліся на кнігі і матэрыялы для малявання, жывапісу. Тата хацеў, каб мы ўсе з дзяцінства малявалі.
Далей быў цяжкі перыяд - 90-я. Майстэрні падаражэлі, старыя мастакі засталіся без працы, больш шпаркая моладзь малявала карціны на продаж і гандлявала на праспекце… Тата стаў не патрэбны, пра яго пачалі забываць. І тады я прыдумала канцэпцыю выставы «Пераемнасць творчай дынастыі» - мы выставілі ў Палацы мастацтваў працы таты, нашыя з сёстрамі працы, нават малюнкі ўнукаў. Так пачаўся новы этап нашага творчага жыцця, а я зразумела, што мне падабаецца рабіць выставы. Сёння я арганізавала іх ўжо больш за 70 - не толькі ў Беларусі.
К таму часу ў мяне нарадзіўся сын. Вось таксама дзіўная гісторыя - ва ўсіх трох сясцёр нарадзіліся сыны, прычым нашыя з Аленай - у адзін дзень з розніцай у некалькі гадзін... Дык вось, у мяне ўжо быў Ягор, я малявала на кухні ілюстрацыі да кнiг, а потым успомніла, што ў таты ёсць майстэрня! І з нулявых я ўжо стала працаваць з татам у адной майстэрні - з раніцы і да 18.00, калі трэба было забіраць сына з садка. Мы сталі з татам у гэты перыяд вельмі блізкія. Шмат размаўлялі цi моўчкі шамацелі пэндзлямі кожны ў сваім куце.
Татаў юбiлей
- У свой апошні дзень, 10 сакавіка, тата таксама рыхтаваўся да выставы - пісаў партрэт Янкі Купалы. Яму было ўжо 86 гадоў, ён працаваў дома… Быў халодны дзень - памятаеце год з «Хаўерам»? Мы з Аленай былі ў майстэрні, і раптам званок Марыны: «Тата памёр».
Ён ляжаў у снезе ля пад’езда. Мама расказала, што яны тады сабраліся ў краму. Тата падыйшоў да сваёй карціны, ужо апрануты, нейкі мазок паставіў, паглядзеў, і яны з мамай пайшлі… Ён памёр за 40 дзён да 87-годдзя. Свой дзень нараджэння ён сустрэў ужо на небе.
Скульптар Яўген Колчаў зрабіў барэльеф па матывах татавага аўтапартрэта, дзе ён у сваім любiмым капялюшы. Цяпер гэты барэльеф - на сцяне дома па адрасе Леніна, 2. Там наша майстэрня. Кожны раз, калі праходжу міма, вітаюся з татам. Адчуваю яго прысутнасць у майстэрні, ён заўседы побач - уважлівы, добры. Я працягваю ягоную справу, хачу, каб пра яго памяталі.
- Як гэта - адчуваць, што таце - сто гадоў?
- Вы сказалі, а ў мяне мурашкі па скуры... Бацьку - сто гадоў... Гэта неверагодна...
- Раскажыце аб юбілейных выставах.
- Да 6 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі - выстава работ Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Там прадстаўлены жывапіс, графіка. Шмат нацюрмортаў з бэзам.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа да канца чэрвеня - цёплая сямейная выстава, работы ўсёй дынастыі і працы таты, ад самых першых. А ў горадзе Крупкі ёсць галерэя імя Барыса Аракчэева, там шмат асабістых рэчаў, медалі і тая самая ваза, у якой тата прынёс маме першы бэз.


С верою в себя, тушь, перо… «АиФ» в гостях у художника Ольги КРУПЕНКОВОЙ
Теплый свет. АиФ в гостях у художника и архитектора Юрия Лешика
Что даёт членство в Белорусском союзе художников?
Художник Екатерина БАБОК: Каждый автор в какой-то мере рассказывает о себе
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть