2087

«Агульная дыктоўка» па беларускай мове пройдзе ў Мінску

24 чэрвеня ў суботу ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе «Агульная дыктоўка».

Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам конкурсу выступіла ААТ «Лідскае піва».

Аб праекце распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства літовец Аўдрыус Мікшыс:

— Калі дзесяць гадоў таму я ўпершыню прыехаў у Беларусь, дык быў здзіўлены, што людзі мала гавораць на роднай мове. За некалькі гадоў цікавасць да беларускай мовы значна ўзрасла. Моладзь актыўна загаварыла на «мове». І «Лідскае піва» вырашыла зрабіць свой унёсак у падтрымку беларускай мовы з дапамогай адукацыйнага праекта. Так з’явілася ідэя «Агульнай дыктоўкі». Дарэчы, у Літве «Нацыянальны дыктант» вельмі папулярны і збірае вялікія залы.

ААТ «Лідскае піва» — найстарэйшы з дзейсных бровараў у Рэспубліцы Беларусь. Нароўні з развіццём культуры піцця мы імкнемся захоўваць гістарычную спадчыну і традыцыі Беларусі, імкнемся натхняць людзей гаварыць на беларускай мове і ганарыцца сваімі каранямі. «Агульная дыктоўка» — не проста гарадское мерапрыемства, гэта падарунак да 950-годдзя нашай сталіцы яе жыхарам. Мы ўпэўненыя, што акцыя набудзе статус нацыянальнай і ў наступным годзе будзе яшчэ больш тых, хто захоча праверыць свае веды па беларускай мове.

Што неабходна для ўдзелу?

  1. Зарэгістравацца на сайце lidskае.by.
  2. Прыйсці не пазней 12.00 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Мегаполіс», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

Дыктант пачнецца ў 12.40 і будзе доўжыцца да 13.40. Тэкст падрыхтаваны спецыяльна да 950-годдзя горада Мінска. Чытае тэкст Iван Пінігін, акцер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых сцэн, рэжысёр, дырэктар телевізійнай студыі «Око».

Пасля дыктанта ўдзельнікаў чакае гульнявая зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі будуць вядомыя на працягу 2 працоўных дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктанце. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!

24 чэрвеня 2017 года

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (уваход з боку рэстарана «Мегаполіс», 2-гі паверх),

пр-т Незалежнасці, 116

Праграма мерапрыемства:

12.00 — 12.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.30 — 12.40 — урачыстае адкрыццё;

12.40 — 13.40 — напісанне дыктанта.

диктант
Фото: Фото из открытых источников

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно