aif.ru counter
460

Альгерд Бахарэвіч выступіць з лекцыяй пра месца роднай літаратуры ў свеце

Вядомы літаратар распавядзе, ці варта падзяляць літаратуру на на «малую» і «вялікую». Якое месца займае беларуская літаратура ў сусветнай? З дапамогай якіх крытэраў можна яго вызначыць? Ці патрэбнае такое вызначэнне чытачам – і як яно ўплывае на пісьменнікаў? Якой нашую літаратуру бачаць за мяжой – і якой мы бачым яе самі?

Лекцыя пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Беларуская літаратура: вялікая або малая?» адбудзецца ў прасторы Імагуру (Фабрыцыуса 4), 21 сакавіка а 19:00. Уваход вольны.

Альгерд Бахарэвіч — вядомы беларускі пісьменнік і лаўрэат прэміі Гедройца. Найбольш адметныя творы: «Шабаны», па якім у Купалаўскім тэатры была пастаўлена аднайменная п’еса, «Белая муха — забойца жанчын», «Натуральная афарбоўка», «Дзеці Аліндаркі».

Ініцыятар імпрэзы - адукацыйны праект «БелЛіт: мабільны гід» ад МТС. Гэта серыя лекцый, прысвечаных беларускай літаратуры, дзе узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў стануць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Кожны слухач лекцыі атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца ўсе лекцыі, якія ён наведае. Напрыканцы праекта «студэнты», у якіх не будзе ніводнага пропуску, атрымаюць «чырвоныя» дыпломы, астатнія — граматы слухачоў.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно

Подписка в 2020 году



Топ 5 читаемых