481
Жыў сціпла, але з густам. Паказваем, як выглядае лецiшча Васiля Быкава
19 чэрвеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пад Мінскам, у аграгарадку Ждановічы, захавалася дача знакамітага земляка, якая зараз з'яўляцца музеем. У 2012 годзе Iрына Мiхайлаўна, удава пiсьменнiка, перадала дачу на баланс дзяржавы. Мэбля, асабістыя рэчы - усё засталося тут так, як было раней.
«АiФ» адправіўся на экскурсію, каб блiжэй пазнаёмiцца з жыццём i бытам пiсьменнiка.
Гэты надзел Васіль Быкаў узяў у 1982-м гозде. Дом будаваўся «з нуля». Курыраваў пабудову тагачасны міністр будаўніцтва і камунальных паслуг.
Бярозы на ўчастку дома - найкаштоўнейшы экспанат музея. Калi будавалi лецiшча, пiсьменнiку раілі іх высечы. Але Васiль Быкаў адмовіўся ад такой прапановы. Казаў, што бярозы нагадваюць яму партызанскую Беларусь.
Пісаў Быкаў на лецiшчы мала, а вось маляваў у сваё задавальненне.
Для гэтага майстэрню яму зрабiлi ў мансардзе. У гэтым пакоі дома сонечней i цяплей, чым ў астатняй часткі пабудовы.
Усё вельмі сціпла. Нічога лішняга, ніякай пампезнасці. Але шмат кніг, часопісаў, карцін.
Цiкавы экспанат - акварэль з выявай замка прэзентаваў Уладзімір Караткевіч. На адваротным яе баку - радок з верша Караткевіча «Ўсё мінае - гонар не мінае». А пасля смерці сябра Быкаў наклеіў сюды ж выразаны з газеты некралог Караткевiча.
Пакой, размешчаны за мансардай, належаў жонцы пісьменніка. Тут усё таксама вельмі сціпла: невялiкая палiца з кнігамі, стол, тахта.
Ірына Міхайлаўна была журналістам. І ў яе пакоі захаваўся дыктафон.
У доме захаваліся не толькі карціны, але і схематычныя малюнкі з жыцця Васіля Уладзіміравіча.
Сапраўдны алтар музея - кабінет пісьменніка. На стале - пішучая машынка, па правую руку - кубак з лыжачкай.
Кажуць, што тыя, хто доўга тут знаходзіцца, асабліва аматары творчасці Васіля Быкава, адчуваюць яго. Асабліва, калі падымаюцца на другі паверх і бачаць рабочы кабінет пісьменніка з пакінутым на крэсле пінжаком.
Адна з музейных экспазіцый адлюстроўвае цяжкі перыяд у жыцці пісьменніка і ўсёй краіны.
Характэрнай рысай для лецiшча 1980-1990-х гг. з’яўляецца абіўка сцен гасцявога пакоя «вагонкай».
У гасцёунi стаiць вялікі стол. Беларуска-курдскі пісьменнік Ганад Чарказян, які сябраваў з Быкавым, вельмі добра працаваў з дрэвам.
У куце - прайгравальнік і вінілавыя пласцінкi. А на паліцах, якія размясціліся на сценах дома, - мноства сувеніраў. Іх Быкаву прывозілі сябры з розных стран.
Кухня тут маленькая. Дотык гаспадара памятаюць звычайны недарагi посуд. Кідаецца ў вочы роспіс у верхняй частцы сцяны. Гэтымi фрэскамi займаўся сам Васіль Уладзіміравіч.
На каміне стаіць бюст пісьменніка, валошкі (своеасаблівы сімвал пісьменніка) і самы сумны экспанат - частка надмагільнай пліты.

Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть