aif.ru counter
392

Як «прадаць» ідэю за 90 секунд: скетч-канспект

Падрыхтаваць прэзентацыю за 90 секунд, паспрабаваць сябе ў ролі телевізійных каментатараў, вывучыць складаныя скарагаворкі і паўдзельнічаць у групавых і індывідуальных заданнях змаглі падлеткі падчас воркшопа «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй» сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя».

Лайфхакамі паспяховага публічнага выступлення падзялілася з аўдыторыяй Ірына Дубовік – CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON. Яна на простых прыкладах распавяла, як пераадолець страх, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Фото: A1

Старшакласнікі трэніраваліся рабіць прэзентацыю ў ліфце – кароткі пітч, у якім трэба было распавесці пра сваю ідэю і пра тое, якую карысць яна нясе грамадству. Расказ павінен быў заняць не больш за 90 секунд.

Пра важнасць дыкцыі і жэстыкуляцыі распавёў Дзмітрый Смірноў - спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

Фото: A1

Ён раскрыў формулу паспяховай прэзентацыі «Сваё. Скандал. Сенсацыя. Смех» і разам з аўдыторыяй выканаў некалькі вясёлых і карысных практыкаванняў: старшакласнікі чыталі скарагаворкі, трэніравалі гучнасць голасу, спрабавалі каментаваць мультфільмы.

У залі VOKA CINEMA прысутнічала больш за 100 падлеткаў з розных рэгіёнаў краіны. Усе яны актыўна і з цікавасцю выконвалі практыкаванні ды прэзентавалі свае ідэі. Для тых, хто не змог прыняць удзел у майстар-класе па прамоўніцкім майстэрстве, арганізатары конкурсу напярэдадні мерапрыемства запісалі падкаст і з дапамогай студыі інфармацыйнага дызайна і візуальнай камунікацыі Be visual! Studio падрыхтавалі серыю кароткіх скетч-канспектаў:

 
 
 
 

У 2020 годзе адукацыйная праграма праекта «Першыя» працягнецца ў рэгіёнах. Запланаваны чатыры канферэнцыі ў фармаце TEDxSalon, у межах якіх удзельнікаў размяркуюць па камандах, каб яны маглі разам з ментарамі абмеркаваць выступленні спікераў па прапанаваных тэмах, а пасля выступіць са сваім бачаннем праблематыкі.

Першы Salon адбудзецца 18 студзеня ў Віцебску. Падобныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Гомелі, Гродне і Магілёве. 

«Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта раcпрацоўваюць сваю ідэю, развіваюць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваюць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs.

Зараз рэгістрацыя на праект «Першыя» працягваецца. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Оставить комментарий (0)
A1

Также вам может быть интересно

Подписка в 2020 году



Топ 5 читаемых