2900

Елізавета Дарашчэнка чытае твор «Трэба дома бываць часцей»

Лізавета Дарашчэнка з сярэдняй школы №1 горада Шклова.
Лізавета Дарашчэнка з сярэдняй школы №1 горада Шклова. Youtube.com

Лізавета Дарашчэнка з сярэдняй школы №1 горада Шклова выканала твор Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». Пасля такога чытання адразу разумееш, што самае цёплае месца на зямлі – родны дом.

«Трэба дома бываць часцей»

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
І адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
І не страціў святое штосьці.

Рыгор Барадулін

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно