2322

Дзецi з усёй краіны чытаюць па-беларуску!

Удзельнікам прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры.
Удзельнікам прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. АиФ

11 кастрычніка ў Беларусі пачаўся вялікі рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе да ўдзелу ў праекце запрашаюцца вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй краіны.

Удзельнікам прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

У гэты час па хэштэгам конкурсу ўжо можна знайсці шмат цікавых відэа, якія дасылаюць вучні для ўдзелу ў конкурсе. А мы штотыднёва будзем знаёміць нашых чытачоў з самымі яскравымі відэа! Дзівіцеся, якія таленавітыя дзеці жывуць у нашай краіне.

Бандарэвіч Марыя з школы №46  г. Віцебска прачытала верш Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны». Гэтае прачытанне кране ваша сэрца!

Галко Яна і Зелянкевіч Дар’я з Прыволенскай сярэдняй школы абралі верш Аркадзя Куляшова «Бывай». Як цудаўна атрымоўваецца, калі дзве сяброўкі на фоне восеньскага лесу чытаюць па-беларуску… Любата!

Ерашкова Яніна з г. Крычава чытае твор Рыгора Барадуліна «Бацьку». Звярніце ўвагу, з якімі пачуццямі дзяўчынка прачытала гэты твор. Не кожны дарослы так здолее!

Кавалеўскі Арцём з школы №67 г. Мінска прачытаў урывак з апавядання Васіля Быкава «Незагойная рана». Вельмі добры прыклад таго, што заяўляць на конкурс можна не толькі вершы, але і прозу!

Лажко Валерыя з Навагрудскай школы №7 абрала твор Янкі Купалы «Курган». Валерыя адзначыла, што ўдзельнікам конкурсу дазваляецца выкарыстоўваць касцюмы, і апранула нацыянальнае беларускае адзенне і прыгожы вянок!

Дарагія чытачы, кожны тыдзень мы будзем знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Кожны з вас таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно