3044

Лажко Валерыя чытае ўрывак з твора Янкі Купалы «Курган»

Лажко Валерыя з Навагрудскай школы №7.
Лажко Валерыя з Навагрудскай школы №7. Youtube.com

Лажко Валерыя з Навагрудскай школы №7 абрала твор Янкі Купалы «Курган». Валерыя адзначыла, што ўдзельнікам конкурсу дазваляецца выкарыстоўваць касцюмы, і апранула нацыянальнае беларускае адзенне і прыгожы вянок!

Урывак з твора «Курган»

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -
Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім.
Сухазелле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, -
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

На купалле там птушка садзіцца, пяе,
У піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны білі з краю да краю, -
Ён стаіць - гэта памяць людская, паказ...
Толькі гутарка ходзіць такая.

Янка Купала

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно