309

Вызначаны пераможцы прэміі «Чырвоны верас»

«Озеро радости». Лучшая актриса - Анастасия Пляц.
«Озеро радости». Лучшая актриса - Анастасия Пляц. Кадр из фильма

Першая прэмія беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас» назвала пераможцаў. За паўгады працы аргкамітэт звязаўся з больш чым 150 рэжысёрамі беларускага паходжання, што працуюць як у краіне, так і за яе межамі, і атрымаў да разгляду 88 фільмаў, знятых у 2019 і 2020 гадах.

На працягу двух месяцаў журы глядзела і ацэньвала дасланыя працы. У яго склад увайшлі чатыры чальца аргкамітэту і чатырнаццаць экспертаў з дзяржаўных і прыватных устаноў – журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, арт-менеджэры, кінаблогеры, даследчыкі кіно і выкладчыкі. Пераможцы вызначаліся падлікам агульнай сумы балаў ад кожнага эксперта (сябра журы мог паставіць адзнаку ад 1 да 5, а ў прафесійных намінацыях прапаноўваў кандыдатаў).

У перважнай большасці катэгорый журы было адзінадушным.

Такім чынам пераможцамі прэміі «Чырвоны верас» сталі:

  • Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм – «II» («Два»), рэж. Улада Сянькова
  • Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм – «Возера радасці», рэж. Аляксей Палуян
  • Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм – «Чыстае мастацтва», рэж. Максім Швед
  • Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм – «Тата», рэж. Марыя Якімовіч
  • Найлепшы анімацыйны фільм – «Царства зорак», рэж. Іван Гапіенка
  • Найлепшы рэжысёр – Максім Швед
  • Найлепшы акцёр – Мікалай Бандарэнка, фільм «Дэзерцір» (рэж. Саша Сцельчанка)
  • Найлепшая актрыса – Анастасія Пляц, фільм «Возера радасці» (рэж. Аляксей Палуян)
  • Найлепшая праца аператара - Арцем Лобач, фільм «Шлях дадому»
  • Найлепшы сцэнар – Любоў Зямцова, фільм «Месца кахання»
  • Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка – мінскія ЖЭСы, фільм «Чыстае мастацтва» (рэж. Максім Швед)
  • Найлепшая музыка ў фільме  – Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм «Код продкаў» (рэж. Уладзімір Луцкі)
  • Адкрыццё года – рэжысерка Марыя Якімовіч.
Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно