555

Вызначаны пераможцы літаратурнага праекту МТС «БелЛіт: мабільны гід»

Літаратурныя імпрэзы за гэты час наведалі амаль 400 чалавек, а 23 удзельніка, якія праслухалі больш за пяць лекцый, атрымалі дыпломы выдатнікаў і падарункі.

Як папулярызаваць белліт, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры, як пераадолець стэрэатыпы і вярнуць забытыя імёны - у межах дыскусіі над гэтымі пытаннямі разважалі кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская і паэт Андрэй Хадановіч.

Як заўважыў мадэратар праекта і паэт Андрэй Хадановіч, фармат адкрытых лекцый становіцца сёння ўсё больш запатрабаваным.

Я бачыў вочы неабыякавых людзей, якіх кожны раз было ўсё больш. Пры ўсёй бліскучасці лектараў не менш цікавай была фінальная частка кожнай лекцыі — абмен пытаннямі, якія ўзбударажвалі прысутных. Здаралася, што вузка філалагічныя рэчы рабіліся светапогляднымі, — кажа Андрэй Хадановіч. — З аднаго боку спікеры гаварылі пра важныя і глыбокія рэчы без прафанацыі, але з іншага боку яны знаходзілі прыёмы рабіць гэта забаўна, харызматычна і даступна.

Фото: МТС

Мадэратар падкрэсліў, што асабліва прадуманай была лагістыка: праект ішоў у правільным рытме. Інтэрвалы паміж лекцыямі не былі вялікімі, каб стаміць, і не былі частымі, каб чалавек вышукваў рэзервы часу.

Безумоўна, лекцыі спрыяюць пашырэнню далягляду: кожны мог адкрыць для сябе новыя імёны. А яшчэ на такіх сустрэчах чалавек разумеў, што яшчэ сто такіх жа аматараў цікавяцца літаратурай. І гэта вельмі вялікая падтрымка, — падзяліўся думкамі Андрэй Хадановіч.

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіўся пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Усяго за тры месяцы адбылося 6 мерапрыемстваў. Гідамі па літаратурным свеце для слухачоў сталі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская. Спікеры гаварылі пра адметных гераінь беларускай літаратуры, паспяховы стартап XVI стагоддзя, пра факты, якіх няма ў школьнай праграме.

Паслухаць лекцыі можна было бясплатна. Кожны ўдзельнік атрымаў залікоўку, у якой адзначаліся наведванні і вынікі спецыяльных тэстаў ад Сitydog. Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай».

*на правах рекламы. УНП 800013732 СООО «Мобильные ТелеСистемы»

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно