657

У Гальшанах iнiцыявалi акцыю «Сад Перамогi»

Захаваць памяць

 

У Год малой радзімы,  год 75-годдзя  Вялікай Перамогі, з мэтай папаўнення зялёных насаджэнняў, захавання прыроды, фарміравання і развіцця экалагічнай культуры насельніцтва, беражлівых адносін да прыроды  ва ўстанове адукацыі “Гальшанская сярэдняя школа” Ашмянскага раёна было вырашана правесці акцыю «Сад Перамогі».

Яе ініцыятарам  стала дырэктар школы Марына Гайдукевіч, якая звярнулася да мясцовых прадпрымальнікаў з просьбай  аказаць дапамогу ў закупцы яблынь. Дзякуючы падтрымцы было набыта 75 яблынь.

Акцыя «Сад Перамогі» дазволіць захаваць памяць пра гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аб'яднаць розныя ўзроставыя пласты нашага грамадства, бо кожнае высаджанае  дрэва – гэта сімвал увекавечання памяці  аб вялікім подзвігу нашых дзядоў, прадзедаў, лічаць у Гальшанскай сярэдняй школе. “Сад Перамогі” - гэта не проста дрэвы, а сувязь паміж пакаленнямі, жывая памяць пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны. 75 яблынь, пасаджаных у гонар 75-годдзя Перамогі,  будуць радаваць вока і нагадваць пра веліч подзвігу савецкага салдата, выхоўваць маладое пакаленне на павазе і шанаванні герояў краіны.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно