Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», якая з’яўляецца неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства, ў гэтым годзе пачнецца 1 верасня і пройдзе праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі, Уздзенскі раёны. Агульная працягласць маршруту 780 км.
Асноўнай тэмай усіх мерапрыемстваў, запланаваных падчас Экспедыцыі, стане «Дзень народнага адзінства».
Па словах кіраўніка Экспедыцыі Аляксандра Лапата-Загорскага, заўсёдны дэвіз экспедыцыі – выказванне Серафіма Раданежскага «Адзінствам і Любоўю ўратуемся» – асабліва актуальны сёлета, у Год народнага адзінства. Усталяванне згоды, узаемапаразумення і ўзаемапавагі – адна са стрыжнявых тэм выступленняў удзельнікаў на шматлікіх духоўна-асветніцкіх сустрэчах, якія праводзіліся на папярэдніх маршрутах і запланаваны ў раёнах, што будуць наведаны «Дарогай да Святыняў – 2021».
Пачнецца Экспедыцыя традыцыйным малебнам аб вандруючых ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. На чале паломнікаў – незгасальная лампада з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворная Загор'е-Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Падчас вандроўкі ўдзельнікі Экспедыцыі – святары праваслаўнай царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва наведаюць бальніцы і адукацыйныя ўстановы, дзіцячыя дамы і інтэрнаты для пажылых людзей.
Добрай традыцыяй «Дарогі да Святыняў» з'яўляецца пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай – Сад Малітвы, які закліканы быць успамінам аб сустрэчы.
Завяршыцца Экспедыцыя 5 верасня у Капыле – сталіцы Дня беларускага пісьменства святочнай службай у храме Узнясення Гасподня, перадачай Благадатнага Агню на свечкi прыхаджан, сустрэчамі ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі Капыля.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть