1289

Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень народзінаў канцэртам на адкрытым паветры

"Аргументы и факты" в Беларуси № 29. Грибы, ягоды, рыбалка... 21/07/2020

26 лiпеня, а 18.00, у дворыку бара Lidbeer Цёмны (пр. Незалежнасці, 58 у Мінску) Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень народзінаў канцэртам на адкрытым паветры.

Артыст выйдзе з анлайну для сталічнай публікі ўпершыню з сакавіка гэтага года. На канцэрце прагучаць выбраныя песні з розных альбомаў і праектаў, а таксама некалькі песень з новага праекту, што рыхтуецца зараз. Нягледзячы на тое, што шмат хто стаміўся ад эпідэміялагічнай сітуацыі, музыкі і арганізатары прытрымліваюцца меркавання, што рабіць канцэрты з танцпляцоўкай пакуль небяспечна. Таму падзея пройдзе з пэўнай дыстанцыяй паміж гледачамі і некалькімі простымі правіламі, што ніяк не паўплывае на атмасферу і настрой канцэрта.

«На гэтую сустрэчу чакаю даўно, шчыра скажу – вельмі засумаваў без канцэртных спатканняў з сябрамі. Пабачыцца са сваімі слухачамі будзе для мяне найлепшым падарункам да дня народзінаў», - каментуе Зміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ.

Пры набыцці квітка арганiзатары просяць напісаць ім у любым мэсанджары па нумары +375 (29) 879-71-74, каб атрымаць час прыходу на пляцоўку, напрыклад: 18.30-18.40, 18.40-18.50. Па прасторы двара будуць расстаўленыя паддоны і крэслы на адлегласці па 1,5 метры паміж сабой. На адзінарнае месца можа сесці адзін чалавек, на двайное - двое, або – калі вы з дзецьмі – больш. Калі патрэбны іншы варыянт размяшчэння, просяць загадзя напісаць арганізатарам па нумары +375 (33) 661-14-32.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно