937

#ЛитАфиша_Минск: книжная афиша столицы на неделю

Организаторы и книжные эксперты ежегодного минского книжного фестиваля «Город и Книги» подготовили литературную афишу Минска на ближайшую неделю. Информационный партнер фестиваля – еженедельник «Аргументы и факты» в Беларуси.

26 лістапада (панядзелак) а 18.00 у кнігарні «Акадэмкніга» адбудзецца аўтограф-сесія Надзеі Ясмінска і Алены Сацута — стваральніц кнігі «Дом цікаўных казак». Уваход вольны.

26 ноября (понедельник) в 19.00 кинотеатр «Центральный» приглашает посмотреть фильм «интернет-источник» (16+) — историю о юных годах великой шведской писательницы, подарившей детям всего мира книги о Карлсоне и Пеппи Длинныйчулок.

27 лістапада (аўторак) з 11.00 да 19.00 прапануем наведаць выставу аматарскай ілюстрацыі «KAZKI». Гэты творчы праект навучэнцаў арт-студый «Зебрык» i «Зебра» адчыняе цiкавы i разнастайны свет iлюстрацыi — ад традыцыйнай да наватарскай. Экспазiцыя не зусiм звычайная, бо юныя мастакi i iх настаўнiкi малявалi iлюстрацыi не да розных казак, а да адной i той жа, але кожны — у сваёй iнтэрпрэтацыi. Ілюстрацыі дапоўнены адпаведнымі ўрыўкамі тэкста. Месца правядзення: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Уваход вольны.

27 лістапада (аўторак) а 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе мерапрыемства «За крокам крок…» — прэзентацыя кнігі «Леанід Дайнека. Выбраныя творы», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука». У праграме: Генрых Далідовіч, Кастусь Цвірка, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, песні на вершы аўтара прагучаць у выкананні Алеся Камоцкага і Эдуарда Акуліна.

27 лістапада (аўторак) 17.30 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя часопіса «Наша гісторыя». Асаблівую атмасферу падчас мерапрыемства створыць гурт «Рада», які заспявае і навучыць гасцей старадаўнім гістарычным песням.

27 лістапада (аўторак) а 18.00 у кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя новых кніг Алеся Бычкоўскага і Міколы Каляднага. Мадэратар: Віктар Жыбуль. Уваход вольны.

27 ноября (вторник) в 19.00 проект «ЗаЧтение» приглашает в «Книжную нору» на громкие чтения. Будут читать книги для фантазёров. Основной книгой чтений станет невероятная история без слов Аарона Бекера «Путешествие». Возраст: 3-6 лет. Запись обязательна.

28 лістапада (серада) а 18.00 адбудзецца адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы «Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў», прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры М. Горкага. Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Уваход вольны.

28 лістапада (серада) а 19.00 у клубе «Брюгге» адбудзецца канцэрт «Міцкевіч — Стасюк — Гайдамакі» у межах «Месяца польскай літаратуры». З удзелам Анджэя Стасюка (Польшча) і этна-рок гурта «Haydamaky» (Украіна). Спецыяльны госць праекта — паэт і рэпер Віталь Рыжкоў. Мерапрыемства прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Уваход вольны, але патрэбна рэгістарцыя на сайце клуба.

28 ноября (среда) в 19.00 в книжном магазине «Либрерия» телеведущий Евгений Перлин прочитает «Снежную королеву» (6+) в поддержку благотворительного проекта. «Снежная королева» — одна из лучших сказок Андерсена, это трогательная и светлая история о самом важном: о чистой, настоящей любви, которая делает даже слабого человека стойким, решительным и смелым. Все собранные средства передадут на лечение Веры Званько.

29 лістапада (чацвер) а 12.00 у кніжнай краме «КнигаПолис» адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. Узрост: 6-12 гадоў. Уваход вольны.

29 ноября (четверг) в 19.00 пространство доступных книг «Гроссбухова» приглашает на встречу с известной писательницей Натальей Батраковой. Запись обязательна.

29 лістапада (чацвер) а 19.00 у прасторы «Кніжная шафа» адбудуцца паэтычныя імправізацыі «Вершы ў Шафе». Рыхтуйцеся акунуцца ў свет паэзіі і камерную атмасферу: гэтым разам хэдлайнеркай стане Віка Трэнас, прагучаць таксама вершы Вікторыі Гурбо. Добры шанец пазнаёміцца / яшчэ раз сутыкнуцца з сучаснымі беларускімі паэткамі, паслухаць іх і пазадаваць пытанні. А яшчэ гэтым вечарам зладзім адкрыты мікрафон: калі вы гатовы здзівіць прысутных сваімі вершаванымі эксперыментамі — далучайцеся. Папярэдзьце нас загадзя, калі ласка, праз асабістыя паведамленні альбо непасрэдна перад пачаткам «Вершаў у Шафе». Уваход вольны.

29 ноября (четверг) в 20.00 вас ждёт открытый поэтический микрофон «Плохиехорошие стихи». 8 авторов, 2,5 часа поэзии, никакой критики и оценок (ну, немножко). Место проведения: бар «На Дне». Вход свободный.

1 снежня (субота) а 11.00 бібліятэка Інстытута імя Гётэ запрашае на сумеснае ілюстраванае чытанне кнігі Даніэля Напа «Мiстэр Брум святкуе Каляды». Узрост: 5-9 гадоў. Таксама на імпрэзе маленькіх чытачоў будуць чакаць калядная майстэрня і гульні. Мовы мерапрыемства: нямецкая і руская. Для ўдзелу трэба запісацца да 28 лістапада. 

Знаете о других интересных мероприятиях? Поделитесь с организаторами книжного фестиваля «Город и Книги» litafishaminsk@gmail.com.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно