552

Дэталёвыя фатаграфіі частак археалагічных знаходак пакажуць у Мінску

Интернет-источник

18 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу фотавыстава, прысвечаная археалагічным тэкстурам і артэфактам.

Фотавыстава «Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым» створана з мэтай паказу прыгажосці артэфактаў, здабытых падчас раскопак.

На выставке будзе прадстаўлена больш за 20 дэталёвых фотаздымкаў асобных частак археалагічных знаходак: адбіткі розных арнаментаў на кераміцы, рэтушаваныя краі крамянёвых сякер і наканечнікаў, надрэзы на розе, гравіроўка на кінжале з ікла.

Фатограф-аматар Варвара Высоцкая паспрабавала праз фотаздымкі паказаць усе «дробязі» старажытнасцей.

Усе артэфакты ўзростам крыху болей за 4 тысячы год і належаць да бронзавага веку. Прадметы, якія ў большасці сваёй ствараліся ў чыста практычных мэтах, цяпер уяўляюць каштоўную крыніцу інфармацыі не толькі для археолага.

Кожны такі прадмет унікальны, і кожны мае сваю непаўторную тэкстуру, пабачыўшы якую, можна натхніцца на стварэнне шэдэўраў.

Праект створаны на аснове археалагічных калекцый, атрыманых падчас раскопак пад кіраўніцтвам Мікалая Крывальцэвіча, старшага навуковага супрацоўніка сектара неаліту і бронзавага веку аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук.

Фотавыстава з’яўляецца часткай вялікага музейнага праекта: «Мінулае мае будучыню: дыялог культуры і навукі», накіраванага на папулярызацыю археалогіі сярод шырокіх колаў насельніцтва і на знаёмства наведвальнікаў з працай вучонага-археолага.

Фото: Фото из открытых источников

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

тэл. (017) 226-05-32, 327-43-22

histmuseum.by

Штодзённа з 11.00 да 19.00

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно