1463

Беларускі касцюм пакажуць ў Нацыянальным гістарычным музеі

Интернет-источник

У Нацыянальным гістарычным музеі 17 снежня а 17-й гадзіне адкрываецца выставачны праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн».

Народны касцюм – жывы і красамоўны дакумент мінуўшчыны. Адказваючы на глабальныя выклікі часу, сёння вельмі важна не забывацца на свае карані. Цяпер назіраецца вялікая цікавасць да беларускай народнай спадчыны, і традыцыйны касцюм становіцца актуальнай крыніцай натхнення, дэманструючы сваю адметнасць.

Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і спадкаемнасці каштоўнасцей беларускага народнага мастацтва сярод моладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.

Экспазіцыя ўключае 8 аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, вырабы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення. Дадзеная выстава можа стаць зыходным пунктам для знаёмства з культурным кодам беларусаў, а таксама для яго вывучэння.

Праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» падрыхтаваны ў адпаведнасці з грантам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры.

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

www.histmuseum.by

Фото: Фото из открытых источников

 

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно