29 і 30 чэрвеня на хвалях Першага нацыянальнага канала слухачы пачуюць прэм’еру радыёспектакля “Найдорф” паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава. Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі і чарговай гадавіны Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзеянне ў спектаклі адбываецца ў 1944-м годзе, напярэдадні вызвалення Беларусі. Аповесць напісана па рэальных фактах, звязаных з жыццём самога аўтара, падлетка на той час. У яго памяці назаўсёды засталіся жахі карніцкіх аперацый і вобразы сапраўдных герояў, што ратавалі родны край. Згадваючы “Найдорф”, Пташнікаў пісаў: “Мне хацелася на былых рэальных фактах, сваіх вясковых, стварыць вобраз мужнага чалавека Вялікай Айчыннай, аратара і партызана, які араў, сеяў, быў верны сваёй зямлі і тут жа злёг у зямлю, баронячы яе ад фашызму… Гэта быў час, калі гарэлі ў лютым агні беларускія вёскі… У гэты час згарэла Дальва з людзьмі, згарэла мая хата ў маёй вёсцы…”.
У радыёспектаклі захоўваецца скарыстаны аўтарам мастацкі прыём супрацьпастаўлення падзей ваеннага і мірнага жыцця. Галоўныя героі ў думках пастаянна вяртаюцца ў даваенны час да сваёй сям’і, сваіх блізкіх, і гэтыя два планы яшчэ больш падкрэсліваюць трагедыю вайны, яе антычалавечыя законы.
Сімвалічная сама назва “Найдорф”. Так названы і беларуская, і нямецкая вёскі, з якой, дарэчы, родам адзін з герояў – палонны немец. Найдорф – сімвал новага жыцця, што наступіць пасля вайны, перамога ў якой вельмі дорага каштавала беларусам...
Творчая група праекта: аўтар інсцэніроўкі для радыё – пісьменнік Уладзімір Сцяпан, рэжысёр пастаноўкі – Алег Вінярскі, музыка – кампазітар Дзмітрый Далгалёў, гукарэжысёр – Валерый Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта – Галіна Шаблінская.
Ролі выконваюць: ад аўтара – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў; Яхрэм Жаваранка і яго жонка Кланя – заслужаныя артысты нашай краіны Ігар Дзянісаў і Алена Сідарава; Алёша Белановіч – артыст Нікіта Кратовіч; Александрына, маці Алёшы – народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова; Ушакоў, партызанскі камандзір – заслужаны артыст рэспублікі Леанід Улашчанка; Альдзя – артыстка Арына Рабычына; Юлька, маці Альдзі – артыстка Таццяна Баўкалава; Галіна Аляксандрава – артыстка Вераніка Буслаева.
Прэм’ера радыёспектакля “Найдорф” адбудзецца на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 29 і 30 чэрвеня ў 22.05.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть