75

6 мая БДЭУ правядзе «Агульнаўніверсітэцкую дыктоўку па-беларуску»

6 мая Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт праводзіць штогадовую «Агульнаўніверсітэцкую дыктоўку па-беларуску». У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі. Тэкст дыктоўкі распавядзе пра вядомую аперацыю «Баграціён», дзякуючы якой Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шаноўным госцем мерапрыемства абраны Руслан Чарнецкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дэпутат VIII склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Менавіта ён выступіць у ролі выкладчыка і прадыктуе студэнтам тэкст.

Пасля напісання дыктоўкі ўдзельнікаў чакае размова і аўтограф-сесія з выбітным беларускім акцёрам і грамадскім дзеячом.

Месца правядзення: Мінск, прасп. Партызанскі, 26 (3-і корпус БДЭУ).

Дата: 6 мая, 11.00.

Оставить комментарий (0)