Пра неабходнасць пакарання вінаватых, а таксама аказанне абавязковай дапамогі ўсім пацярпелым ад незаконных дзеянняў, член Савета Рэспублікі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктар ЧАЙЧЫЦ расказаў на сваёй старонцы ў Fасеbооk. Ён пракаментаваў сваё стаўленне да падзей у Беларусі:
— Мы заўжды, і я ў прыватнасці, з павагай ставіліся да праваахоўных органаў і казалі, што яны такія ж грамадзяне Беларусі, як і іншыя людзі, і маюць права на юрыдычную дапамогу. Асобныя адвакаты і зараз заключылі дагаворы з работнікамі праваахоўных органаў па аказанні ім юрыдычнай дапамогі, але ў большасці мы цяпер будзем аказваць дапамогу грамадзянам. Бо менавіта грамадзяне звяртаюцца да нас і расказваюць пра правапарушэнні, якія здзейснілі работнікі праваахоўных органаў.
— Праводзіць такія жорсткія затрыманні і збіванні, асабліва ўжо пасля таго, як чалавека затрымалі, — гэта не проста недапушчальна, а злачынна. Тыя, хто зрабіў гэта, павінны панесці адказнасць. Калі супрацоўнік зрабіў гэта самастойна (эксцэс выканаўцы), то ён павінен адказаць за гэта. Калі ён атрымаў злачынны загад, супрацоўнік павінен адказваць разам з кіраўніком, — упэўнены сенатар.
Утрыманне людзей у месцах, якія абмяжоўваюць свабоду чалавека, павінна адпавядаць санітарным і чалавечым нормам. А людзі расказваюць, што іх было там як селядцоў у бочцы. Гэта таксама недапушчальна, падкрэсліў ён:
— Недапушчэнне адвакатаў у ЦВК са спасылкай, што гэта зрабіць немагчыма праз каранцін з-за пандэміі, а ў адну камеру, якая разлічана на шэсць чалавек, набіваць па некалькі дзясяткаў чалавек, на маю думку, таксама няправільна. Няправільныя дзеянні асобных супрацоўнікаў якраз і прывялі да гэтых масавых выступленняў, таму што людзі абураны, і аб'ектыўна абураны.
На сайце БРКА паведамляецца, што адвакаты гатовыя бясплатна аказваць юрыдычную дапамогу па адміністрацыйных справах усім пацярпелым падчас пратэсных акцый: кансультаванне, складанне заяў, скаргаў на пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, скаргаў на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, на парушэнне парадку знаходжання ў ізалятарах часовага ўтрымання і іншыя моманты.
Адвакаты Беларусі заўжды змагаліся і змагаюцца за правы і свабоды грамадзян, асуджалі і асуджаюць любую агрэсію, у тым ліку канфлікты і супрацьстаянне, якія адбываюцца ў краіне зараз, падкрэсліў Віктар Чайчыц.
Старшыня БРКА расказаў, што ён апублікаваў у сацыяльнай сетцы свой нумар тэлефона, бо людзі расказваюць самыя розныя і жудасныя гісторыі. І, калі іх сведчанні пацвердзяцца, ён гатовы прадстаўляць інтарэсы гэтых людзей і рабіць усё магчымае, каб справядлівасць і законнасць перамаглі:
— Канешне, кожны выпадак трэба разбіраць асобна і дасканала. Калі хтосьці на кагосьці кідаўся з нажом ці гранатай, гэта адна сітуацыя. Аднак калі чалавек мірна ішоў, а ёсць сведчанні пра факты, што людзей выхоплівалі з пад'ездаў, то гэта зусім іншае. Я не магу ведаць усяго і казаць, што з боку грамадзян былі адно выключна правільныя дзеянні, аднак, на маю думку, калі цяпер да адказнасці прыцягнуць людзей, якія дапусцілі парушэнні, то гэта пакажа сілу нашай дзяржавы. А сіла і аўтарытэт дзяржавы не толькі ў тым, каб змагацца, а і ў тым, каб прызнаць памылкі асобных сваіх супрацоўнікаў і пакараць іх за гэта.
Адносна выпісаных штрафаў павінны вырашаць самі людзі. Калі яны лічаць, што вінаватыя, і хочуць аплаціць штраф, ніхто іх спыняць не будзе. Аднак калі чалавек лічыць, што няправільна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, то ён павінен звярнуцца да адваката і падрыхтаваць скаргу, каб аспрэчыць незаконную пастанову. Далей разбірацца ў тым, чыя праўда, будзе суд.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть