В своих письмах в редакцию читатели делятся своими воспоминаниями.
Пачну з асабістага: я - сёмае дзіця бацькоў, апроч мяне ў сям’і было пяцёра сясцёр і брат. На жаль, я, хаця быў апошнім, маладзейшым, цяпер аказаўся самым старэйшым. У 1947 годзе – першы клас Мілашоўскай сямігодкі. У 1957-м – дзесяты клас Павяцкай СШ. 1957-59 гг. – Гродзенскае культасветвучылішча. 1960-63 гг. – служба ў Савецкай арміі і групе савецкіх войск у Германіі (г. Веймар, Бухенвальд). 1965-70 гг. – Смаленскі педінстытут, гістарычны факультэт завочна. Настаўнік гісторыі, фізкультуры. Два сыны, чатыры ўнукі, тры праўнукі.
Загадкі памяці
Памяць чалавека таіць у сабе многія невытлумачальныя загадкі. Бывае, асабліва з узростам, некаторыя падзеі мінулага тыдня або нават дня ўспомніць цяжка. А многія нязначныя выпадкі, эпізоды далёкіх часоў помняцца з падрабязнасцямі, дэталёва, не гаворачы пра тыя, з якімі сутыкаўся нават у далёкім дзяцінстве. Са мной нядаўна здарыўся не вельмі смешны (для мяне) выпадак. У пачатку лютага я трапіў у бальніцу горада Полацка для правядзення аперацыi. Палата на 6 ложкаў, і ўсе альбо пасля аперацыі, альбо чакаюць яе. У першую ноч я прачнуўся апоўначы, адкрыў вочы і на сцяне супраць вакна ўбачыў барвовае зарава, якое нібы рухалася. Ціха падыйшоў да вакна, каб разгледзець. Сусед, даволі малады чалавек, параіў класціся спаць, а не лазіць пад вокнамі. Раніцай я растлумачыў, што спужаўся, бо прыняў зарава за пажар. Усе пасмяяліся і сказалі, што гэта быў водсвет ад цяплічнай гаспадаркі. Смешна? А мне ноччу было не да смеху. Падобныя заравы, толькі больш жудасныя, страшэнныя, нам, дзецям вайны, давялося наяве назіраць многія ночы 1943 года.
…Фашысты праводзілі аперацыю «Снежны баль». У выніку Дрыса, Бігосава, Росіца, Асвея, Расоны знішчаліся дашчэнту з жыхарамі, а рэштку тых, хто застаўся ў жывых, зганялі ў канцлагеры ў Латвію. Мая мама, вечны спакой яе душы, неаднаразова выводзіла мяне з братам на ўзгорак, паказвала заравы на ўсходзе. Наша вёска Мілашова Мёрскага раёна была ў 10-15 км ад тых раёнаў Задзвіння. «Глядзіце, дзеткі, там немцы паляць хаты». «А дзе ж людзям спаць? – пытаўся брат. «Людзей і дзетак кідаюць у агонь фашысты». Такія «экскурсіі» глыбока ўрэзаліся на ўсё жыццё ў дзіцячую памяць, а мне ўжо 85.
Неспакойны ліпень 44-га
Пачатак вайны я не памятаю. Вядома, што баёў у нашым рэгіёне не было, а вось ліпень 44-га аказаўся неспакойным для мірнага насельніцтва. Немцы адступалі не толькі разрозненымі групамі, але і цэлымі рэгулярнымі падраздзяленнямі. З усходняга боку Мілашова пралягалі дзве шасейныя дарогі: тракт Мёры – Друя і бальшак Друя – Дрыса (Верхнядзвінск). Гэтыя дарогі выкарыстоўваліся і адступаючымі немцамі, і наступаючымі савецкімі падраздзяленнямі. У невялічкім лясочку Пушулаты былі абсталяваны зенітныя батарэі, якія сваім агнём закрывалі курс фашысцкім бамбардзіроўшчыкам рухацца на дапамогу акружаным у раёне Полацка часцям. Самалёты вымушаны былі ці мяняць курс, ці разгружацца ў любым месцы.
Наш бацька, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, меў вопыт у будаўніцтве ўкрыццяў. На беразе возера выкапаў два даволі ўмяшчальныя (сям’я ў дзевяць асоб) акопы-бліндажы, зрабіўшы накат з бярвён, дошак. Мы, дзеці, накрывалі дзярновымі плітамі, маскавалі трыснягом і глінай дахі.
Пры гуле самалётаў і разрывах снарадаў сям’я займала гэтыя сховішчы. Сярод старэйшых ішлі размовы аб магчымасці пры небяспецы бегчы ў Рудакі, вёску, дзе жылі маміны браты. Яна знаходзілася за невялічкім лесам у 5 км ад Мілашова.
Праз пэўны час работа зенітак і гул самалётаў вельмі актывізаваліся. Фашысты скінулі на Мілашова некалькі дзясяткаў «зажыгалак» і адну вялікай моцнасці фугасную бомбу. Запалалі 4 хаты з гаспадарчымі пабудовамі. Я вельмі спалохаўся і рвануў з бліндажа ў напрамку Рудакоў. Дарогу я ведаў, з мамай хадзіў у госці. Надвор’е было сонечнае, але страшэннае полымя, дым і нейкія ўзрывы падганялі мяне. На панадворку нашай хаты, усеянай бітым шклом, я азірнуўся і ўбачыў, як за мной бяжыць старэйшая сястра Вераніка, і палічыў, што ўсе будуць бегчы. Сястра бегла хутчэй за мяне і здолела дагнаць і вярнуць мяне ў сям’ю. Савецкія салдаты на наступны дзень пераканалі бацькоў не пакідаць надзейнага сховішча, нікуды не ўцякаць, бо гэта небяспечна…
Альфрэд Францавіч Тычко, аг. Ідоўта, Мёрскі раён
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть