20

Больш за 61% беларусаў назвалі беларускую мову роднай

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года, 61,2 % беларусаў назвалі беларускую мову роднай, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

На той перыяд колькасць насельніцтва рэспублікі, якое адзначыла беларускую мову роднай, складала 5 094 928 жыхароў розных нацыянальнасцяў. Размаўлялі на беларускай мове 2 447 764 чалавекі. Рускую мову палічылі роднай 3 983 765 жыхароў краіны, выкарыстоўвалі ў прамовы-6 718 557.

У гарадской мясцовасці паказчык склаў 56,8 %, у сельскай — 76 %. А ў Брэсцкай вобласці беларускую мову лічаць роднай 86,2% беларусаў.

 

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно