aif.ru counter
616

Юзэры пераклалi мабiльны дадатак па ўліку фінансаў на беларускую мову

У момант выхаду на беларускі рынак 15 верасня 2017 года дадатак быў даступны толькі на рускай і англійскай мовах, але ў першыя ж дні распрацоўшчыкі сталі атрымліваць лісты ад карыстальнікаў з просьбай перавесці ПiнгФiн на родную мову.

- Нягледзячы на ​​тое, што ў першай версіі дадатку беларускамоўны інтэрфейс адсутнічаў, пераклад на родную мову быў для нас адной з найважнейшых задач да канца года. Аднак з першых жа дзён карыстальнікі сталі пісаць нам у сацыяльныя сеткі і ў тэхпадтрымку з просьбай навучыць ПiнгФiна гаварыць на роднай мове. У кожным лісце людзі прапаноўвалi нам дапамагчы з перакладам, каб паскорыць працэс, - распавяла лідэр праекту Юлія ЛАКАТКОВА.

- ПiнгФiн працуе на рынку ўсяго два месяцы, сёння ў нас больш за 7000 актыўных карыстальнікаў. Мы вельмі рады і ганарымся тым, што нават дадатак па ўліку персанальных фінансаў беларусы жадаюць выкарыстоўваць на роднай мове.

Дадатковы нацыянальны каларыт фінансаваму памочніку распрацоўшчыкі стварылі, апрануўшы «жывелiну» ў вышыванку.

- Зіма зараз. Цяплей будзе, - жартуе каманда праекта.

 

ПiнгФiн арыентаваны не толькі на рынак Беларусі. 4 снежня каманда праекта пачынае сваю бізнэс-стажыроўку ў Польшчы, куды іх запрасіў акселератар Huge Thing.

- Упершыню беларускі фiнтэх праект запрошаны ў еўрапейскі акселератар такога ўзроўню. Польскі бок зацікаўлены ў тым, каб мы пачалі працу на мясцовым рынку ў самыя кароткія тэрміны, - распавяла Юлія Лакаткова.

У Беларусі дадатак таксама набірае папулярнасць, а 2 снежня ПiнгФiн пазмагаецца за першае месца ў рэаліці-шоў «Мой бізнэс» на тэлеканале АНТ.

Асноўная мэта ПiнгФiн - даць магчымасць кожнаму чалавеку лёгка сачыць за сваімі выдаткамі, марнаваць грошы з розумам і дасягаць сваіх фінансавых мэтаў. Дадатак можа аўтаматычна адсочваць выдаткі па банкаўскіх картах з смс-абвесткай, вызначаць катэгорыі выдаткаў, а таксама прапаноўваць персанальныя зніжкі ад партнёраў праекту (рэстаранаў, аптэк, фiтнэс-цэнтраў і банкаў). Для карыстальнікаў у Беларусі дадатак бясплатны.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно

Подписка в 2020 году



Топ 5 читаемых