У момант выхаду на беларускі рынак 15 верасня 2017 года дадатак быў даступны толькі на рускай і англійскай мовах, але ў першыя ж дні распрацоўшчыкі сталі атрымліваць лісты ад карыстальнікаў з просьбай перавесці ПiнгФiн на родную мову.
- Нягледзячы на тое, што ў першай версіі дадатку беларускамоўны інтэрфейс адсутнічаў, пераклад на родную мову быў для нас адной з найважнейшых задач да канца года. Аднак з першых жа дзён карыстальнікі сталі пісаць нам у сацыяльныя сеткі і ў тэхпадтрымку з просьбай навучыць ПiнгФiна гаварыць на роднай мове. У кожным лісце людзі прапаноўвалi нам дапамагчы з перакладам, каб паскорыць працэс, - распавяла лідэр праекту Юлія ЛАКАТКОВА.
- ПiнгФiн працуе на рынку ўсяго два месяцы, сёння ў нас больш за 7000 актыўных карыстальнікаў. Мы вельмі рады і ганарымся тым, што нават дадатак па ўліку персанальных фінансаў беларусы жадаюць выкарыстоўваць на роднай мове.
Дадатковы нацыянальны каларыт фінансаваму памочніку распрацоўшчыкі стварылі, апрануўшы «жывелiну» ў вышыванку.
- Зіма зараз. Цяплей будзе, - жартуе каманда праекта.
ПiнгФiн арыентаваны не толькі на рынак Беларусі. 4 снежня каманда праекта пачынае сваю бізнэс-стажыроўку ў Польшчы, куды іх запрасіў акселератар Huge Thing.
- Упершыню беларускі фiнтэх праект запрошаны ў еўрапейскі акселератар такога ўзроўню. Польскі бок зацікаўлены ў тым, каб мы пачалі працу на мясцовым рынку ў самыя кароткія тэрміны, - распавяла Юлія Лакаткова.
У Беларусі дадатак таксама набірае папулярнасць, а 2 снежня ПiнгФiн пазмагаецца за першае месца ў рэаліці-шоў «Мой бізнэс» на тэлеканале АНТ.
Асноўная мэта ПiнгФiн - даць магчымасць кожнаму чалавеку лёгка сачыць за сваімі выдаткамі, марнаваць грошы з розумам і дасягаць сваіх фінансавых мэтаў. Дадатак можа аўтаматычна адсочваць выдаткі па банкаўскіх картах з смс-абвесткай, вызначаць катэгорыі выдаткаў, а таксама прапаноўваць персанальныя зніжкі ад партнёраў праекту (рэстаранаў, аптэк, фiтнэс-цэнтраў і банкаў). Для карыстальнікаў у Беларусі дадатак бясплатны.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть