3199

Працягваецца прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom»

Дзеці з усёй краіны чытаюць па-беларуску!
Дзеці з усёй краіны чытаюць па-беларуску! Youtube.com

Вялікі рэспубліканскі конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom» доўжыцца ў нашай краіне ўжо больш за месяц. За гэты час у ім паўдзельнічалі больш за 300 школ Беларусі. Вучні 7-х і 8-х класаў дасылаюць на конкурс відэазапісы, на якіх чытаюць творы беларускай літаратуры. Гледзячы на тое, колькі таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак удзельнічаюць у конкурсе, здаецца, журы будзе вельмі цяжка абраць лепшых. Засталося зусім мала часу, каб паспець даслаць свае працы на конкурс. Нагадваем, што відэазапісы прымаюцца да 30 лістапада. А для чытачоў «Аргументаў і фактаў» мы традыцыйна зрабілі падборку відэа ад дзяцей з розных куткоў Беларусі.

Макарук Юлія з Брэста запісала верш Якуба Коласа «Ручэй». Вельмі мілагучнае і прыгожае выкананне. Паглядзіце!

Лізавета Мароз і Ксенія Бурцава з Салігорска разам прачыталі твор Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава». Падзівіцеся, якія пазітыўныя і вясёлыя сяброўкі!

Анастасія Адашкевіч з Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці выканала верш Ніла Гілевіча «Маці». Цёплае і ўтульнае выкананне.

Мікіта Варэннікаў з аграгарадка Ржаўка, што ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці абраў для чытання верш Янкі Купалы «Спадчына».

Аляксандра Рудніцкая з Нароўлі абрала для ўдзелу ў конкурсе урывак з паэмы «Курган» Янкі Купалы.

Нагадваем, што вучням 7-8-х класаў з усёй Беларусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно