2469

1300 вучняў Беларусі далучыліся да праекта «Чытаем па-беларуску з велком»

Некаторыя з іх – у штотыднёвым дайджэсце «АіФ».

Кожны тыдзень мы робім падборку відэазапісаў, якія вучні 7-х і 8-х класаў з усёй краіны дасылаюць на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Сёння да ініцыятывы падключылася больш за 1300 дзяцей. Столькі таленавітых, разумных і крэатыўных вучняў – вельмі цяжка абраць асабліва цікавыя творчыя работы. Таму мы запрашаем вас праглядзець усе відэа конкурсу ў сацыяльных сетках па афіцыйных хэштэгах - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, ацаніць ролікі і пакінуць свае лайкі і каментарыі. Такая падтрымка, насамрэч, будзе для ніх вельмі прыемнай. Таксама нагадваем, што першы этап праекта працягнуты да 20 снежня 2017 года. Кожны вучань нашай краіны яшчэ можа паспець даслаць сваё відэа  на конкурс.

Дар’я Гур’янава з Барысава выканала ўрывак з твору Янкі Купалы «Паўлінка». Вельмі выразнае і артыстычнае чытанне дзяўчынкі. Падзівіцеся!

Валерыя Лебедзь з Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці таксама абрала для чытання твор Янкі Купалы. Вучаніца запісала ўрывак з твора «Бандароўна», і ў яе атрымаўся вельмі добры выступ.

Максім Машкоўскі з Наваполацка абраў для ўдзелу ў конкурсе твор Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць». Паглядзіце, якое добрае валоданне мовай і сэнсам твора!

Даніла Трусакоў з горада Касцюковічы, што ў Магілёўскай вобласці, абраў для чытання верш Анатоля Вярцінскага «Два полі». Вельмі добры і кранальны твор.

Лізавета Аўраменка з Мінска выканала адзін з самых папулярных твораў сярод удзельнікаў конкурса – «Раманс» Максіма Багдановіча. У кожнага ўдзельніка заўсёды сваё выкананне і бачанне гэтага твора.

 

Нагадваем, што для удзелу ў конкурсе вучням 7-8-х класаў з усёй Белаусі прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com.

Кожны з вас, паважаныя чытачы, таксама можа запісаць на відэа чытанне беларускага твора ў падтрымку конкурса і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта. А мы будзем працягваць знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».  

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно