720

Літоўцы збіраюцца прыняць удзел у «Шляху свабоды» ў падтрымку Беларусi

У суседняй Лiтве больш за 30 тыс. чалавек збіраюцца прыняць удзел у «Шляху свабоды» ў падтрымку Беларусi. Акцыя плануецца 23 жніўня, паведамляе Laisvės Media Group. Чакаецца, што ўдзельнікі збяруцца ў жывы ланцуг ад Саборнай (Кафедральнай) плошчы ў Вільні, да беларускай мяжы (у Медніках).

Паведамляецца, што акцыя пройдзе ў дзень гістарычнага Балтыйскага шляху, калі 31 год таму каля двух мільёнаў жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналі свае сілы ў жывой 600-кіламетровы ланцуг, такім чынам выказаўшы жаданне быць незалежнымі.

Таксама плануецца, што ў акцыі прымуць удзел былы прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце і цяперашні прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно