796

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе анлайн з 20 па 30 верасня

З 20 па 30 верасня 2021 года фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ў Беларусі прадстаўляе сучасныя і вострасацыяльныя фільмы ў 7-ы раз, пры гэтым у другi раз  online.

У гэтым годзе ў праграму ўвайшлі 24 фільмы: 19 з іх  са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама 5 з Беларусі.

Сёння на сайце фестывалю з'явілася магчымасць купіць як пакет на пэўныя блокі праграмы, так і квіток на асобна ўзяты фільм.

Галоўныя прынцыпы адбору ўсіх фільмаў кінафестывалю — мастацкая каштоўнасць, актуальнасць закранутых тэм, магчымасць адчуць культуру і свет Паўночных і Балтыйскіх краін праз кіно. 

Праграма фестывалю традыцыйна ўключае індустрыяльную платформу з майстар-класамі і лекцыямі, а таксама блокі дакументальных, ігравых і беларускіх фільмаў. Усе стужкі дэманструюцца на мове арыгінала з беларускімі (радзей рускімі) субтытрамі.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно