30
Жывыя рэчы. Што з побыту класікаў захавалі нашы музеі?
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - адзін з найбуйнейшых літаратурных музеяў краіны. У яго фондах і фондах яго філіялаў захоўваецца больш за 100 тысяч прадметаў! Найцікавейшыя экспанаты - рэчы класікаў беларускай літаратуры, якія не толькі захоўваюць цяпло рук вядомых асоб, але і могуць расказаць пра характар і захапленні свайго ўладальніка.
Пра рэчы класікаў расказалі загадчык аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына СКОК i вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў музея Таццяна ВАСIЛЬЕВА.
Пісьменнік, публіцыст, паэт, перакладчык і драматург Уладзімір Караткевіч збіраў калекцыю прадметаў з выявай чортаў: курыльная трубка, попельніца, статуэткі. Чаму менавіта чэрці? Адназначнага адказу няма, але, хутчэй за ўсё, тут адсылка да любові пісьменніка да фальклору і нашых нячысцікаў. А яшчэ ў музеі захавалася турка ўражлівых памераў і маленькія кубачкі - Караткевіч вельмі любіў каву, як і яго жонка Валянціна. Дарэчы, яны пазнаёміліся падчас кава-паўзы на канферэнцыі.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Гадзіннік 1910 года вядомага гандлёвага дома «Павел Бурэ» (пастаўляў гадзіннікі ў Імператарскі двор). Гэты гадзіннік належаў Уладзіміру Караткевічу. З ім звязаная такая гісторыя: у 1949 годзе, калі Караткевіч паступіў у Кіеве на філалагічны факультэт, яго дзядзька па лініі маці, Грынкевіч Ігар Васільевіч, падараваў Уладзiмiру Сямёнавiчу гэты гадзіннік у знак заахвочвання.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Кружка, з якой апошні раз піў Караткевіч. Гэты посуд належаў мастаку Пятру Драчову, які быў сябрам пісьменніка. Разам яны паехалі адпачываць на Прыпяць, дзе класiк адчуў сябе кепска…
© Фото автора / Анастасия Бобович
Сын дзіцячай пісьменніцы, заслужанага дзеяча мастацтва БССР Алёны Сямёнаўны Васілевіч, якой не стала ў 2021-м, перадаў музею асабістыя рэчы мацi: тэатральны бінокль, пальчаткі, брошку і наручны гадзіннік прыкладна 1960-х гг. Па такіх рэчах лёгка адсачыць веянні моды, тыповыя для савецкага часу.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Калекцыя гальштукаў пісьменніка і драматурга Івана Шамякіна. З кожнай паездкі класiк прывозіў сабе гэты прадмет гардэробу.
© Фото автора / Анастасия Бобович
У пісьменнікаў было шмат памятных сувеніраў ад розных арганізацый, школ, каледжаў. Напрыклад, гэты сувенір у выглядзе кнігі з выявай Ф. Скарыны і чарніліцай быў падораны Шамякіну жыхарамі старажытнага Полацка.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Паходная планшэтная сумка пісьменніка Міхася Лынькова, якой ён карыстаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў музеі захоўваецца наручны гадзіннік пісьменніка з падвойным рамянём-браслетам, на якім ёсць гравіроўка «50 гадоў СССР Лынькову М.Т.».
© Фото автора / Анастасия Бобович
Кубак паэтэсы Канстанцыі Буйло з дарчым надпісам: «Дорогой Косточке в день рождения от Инны и Васи». Так пяшчотна называлі паэтэсу яе родныя.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Тэлескапічныя акуляры і набор лінзаў байкапісца, пісьменніка і драматурга Кандрата Крапівы. Іх унікальнасць у тым, што яны маюць адразу некалькі лінзаў, якія дазваляюць шматразова павялічваць выяву. У канцы жыцця зрок усё больш падводзіў Кандрата Кандрацьевіча, і менавіта гэтыя акуляры сталі для яго выратаваннем.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Кандрат Крапіва быў вялікім аматарам шахмат. У музеі ёсць і звычайныя шахматы класiка, і зусім незвычайныя - з фігурамі ў вышыванках і ў выглядзе вежаў. Iх гаспадар вельмі любіў запрашаць гасцей сыграць хоць адну партыю.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Мабільны тэлефон паэта Генадзя Бураўкіна, аўтара знакамітай «Калыханкі». Сведка таго, што класікі жылі ўжо і ў наш час.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Срэбная лыжка, якая належала сям’і Францішка Багушэвіча. Гэта лыжка 1874 года была перададзена жыхаркай Кушлян. Яе мама ў свой час працавала ў доме Багушэвічаў. У знак удзячнасці ёй падаравалi срэбны набор. На жаль, да нашых дзён захавалася толькі адна лыжка.
© Фото автора / Анастасия Бобович
Большасць прадметаў у музеі перадалі сваякі. А некаторыя рэчы набывалі, напрыклад вазу паэта Цішкі Гартнага.

Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть