28 і 29 верасня, напярэдадні і ва ўрачыстасць святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, адбудзецца святкаванне юбілею 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія).
У першы дзень святкаванне распачнецца супольнай малітвай і Навагрудскімі гістарычнымі чытаннямі. У другой палове дня будуць падведзены вынікі конкурса малюнка і анлайн-віктарыны для школьнікаў, пасля чаго адбудзецца выступ дзяцей і дарослых з Навагрудка, вечарына арганнай музыкі. Завершыцца праграма першага дня містэрыяй «Дамінікане Навагрудка».
Другі дзень збярэ вернікаў на ўрачыстую святую Імшу і прыём з уручэннем памятнага знака «400 гадоў касцёлу Міхала Арханёла».
Праграма
- 28 верасня, субота
- 10.00 – даклад пра гісторыю касцёла і дамініканаў у Навагрудку
- 12.00 – святая Імша
- 14.00 – падвядзенне вынікаў конкурсу і віктарыны
- 18.00 – вечарына арганнай музыкі
- 20.30 – містэрыя «Дамінікане Навагрудка»
- 29 верасня, нядзеля
- 10.00 – святая Імша
- 12.00 – урачыстая святая Імша з Эўхарыстычнай працэсіяй
- 14.00 – урачысты прыём і ўручэнне памятнага знаку
- 16.00 – вечарына духоўнай і класічнай музыкі
- 18.00 – святая Імша падзякі
Пробашч навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын ад імя парафіянаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у святкаванні.
Да святкавання юбілею ўнікальнай навагрудскай святыні праводзілася вялікая падрыхтоўка: была ўрачыста адкрыта для наведвальнікаў крыпта святога Дамініка і біскупа Віта, адрэстаўраваныя капліцы ў Несутычах, Мількавічах, на старых могілках у Навагрудку і ў Гарадзечне.
Намаганнямі сяброў парафіі была зроблена копія «Келіха Ядзвігі», які быў знойдзены ў Навагрудку пры раскопках замкавага ўзвышша і вывезены ў музей Эрмітажа. Адбыліся сем вечарын класічнай арганна-інструментальнай музыкі ў межах фестываль Ars magna organi, а таксама арганізаваны выступ сімфанічнага аркестра з мастацкімі калектывамі на прыкасцёльным цвінтары.
На падставе ранейшых навукова-гістарычных даследаванняў была напісана рэпліка Замкавай Маці Божай з Навагрудка. Адбыўся пленэр вядомых беларускіх мастакоў, прысвечаны юбілею святыні, з прац якіх цяпер створана пастаянная экспазіцыя. Адноўлена і добраўпарадкавана прыкасцёльная плошча, усталявана калона святога Арханёла Міхала, зроблены касметычныя працы па аднаўленні фасаду і інтэр’еру касцёла. Рыхтуецца выданне юбілейнага фотаальбома, у межах Навагрудка і раёна адбываецца конкурс дзіцячага малюнка, а для старэйшых — анлайн-віктарына ведаў на тэму святыні.
Таксама і пасля заканчэння святкавання, да канца 2024 года будуць адбывацца мерапрыемствы з нагоды юбілейнай даты.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть