191

У Мінску назвалі пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

22 жніўня ў студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» у Мiнску прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». У конкурсе прынялi ўдзел 17 чалавек, памiж якiмi прафесійнае журы размеркавала прызавыя месцы, рассказалi ў Міністэрстве інфармацыі.

Узроставая катэгорыя I-IV класы:

  • 1 месца – Марыя Сарган, ДУА «Гімназія г.Дзяржынск»;
  • 2 месца – Ксенія Карнеева, ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»;
  • 3 месца – Яна Шэрагава, ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;
  • Яраслаў Грабчанкоў , ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля»;
  • Ганна Малышчык, ДУА «Пескаўская сярэдняя школа» Кобрынскага раёна».

Узроставая катэгорыя V-VI класы:

  • 1 месца – Станіслаў Ткачонак, ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1»;
  • 2 месца – Вольга Астапенка, ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля»;
  • Дар’я Рыжковіч, ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г.Жодзіна»;
  • 3 месца – Павел Скрыцкі, ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Брэста».

Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:

  • 1 месца – Станіслаў Мартысюк, УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
  • 2 месца – Юлія Голубева, ДУА «Верхнядзвінская гімназія імя І.А.Макеенка»;
  • Дар’я Бязручанка – ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска»;
  • 3 месца – Іван Гуржы, ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа».

Узроставая катэгорыя IX-X класы:

  • 1 месца – Дар’я Ляўкавец, УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
  • Марыя Зайцава, ДУДА «Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка»;
  • 3 месца – Паліна Хілімончык, ДУА «Вензавецкая сярэдняя школа» Дзятлаўскага раёна;
  • Марыя Рак, ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Барысава».

Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» 2 верасня а 12 гадзіне прымуць удзел у Гала-канцэрце, які пройдзе ў Гарадку Віцебскай вобласці падчас правядзення Дня беларускага пісьменства. Трансляцыю фінала пакажуць на тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне» 3 верасня ў 17:00.

Оставить комментарий (0)

Также вам может быть интересно