Відэасэрвіс VOKA выпусціў яшчэ адзін анімацыйны фільм ад студый Pixar і Disney у новым афіцыйным дубляжы. Цяпер на платформе можна паглядзець «Карпарацыю монстраў» на беларускай мове.
Мультфільм расказвае пра двух монстраў: вялізнага і пухнатага Джэймса Пі Салівана, ці проста Салі, і яго аднавокага партнёра і найлепшага сябра Майка Вазоўскі, якія працуюць на фабрыцы пад назвай «Карпарацыя монстраў». Усё, што ім трэба, – палохаць дзяцей, таму што з дзіцячых крыкаў яны атрымліваюць электрычнасць. Але аднойчы жыццё монстраў аказваецца пад пагрозай: у іх свет трапляе дзіця, а з дзецьмі столькі клопатаў, што яны могуць давесці каго заўгодна.
«Карпарацыя монстраў» выйшла ў 2001 годзе і была вельмі цёпла прынята як гледачамі, так і прафесійнымі крытыкамі. Мультфільм атрымаў чатыры намінацыі на «Оскар», у тым ліку «Найлепшы анімацыйны фільм», але тады праект Pixar і Disney саступіў «Шрэку». Затое саўндтрэк If I Didn't Have You у выкананні акцёраў Джона Гудмена і Білі Крыстала быў адзначаны залатой статуэткай за найлепшую песню. У 2013 годзе выйшаў працяг мультфільма «Універсітэт монстраў».
Паглядзець «Карпарацыю монстраў» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана» ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых пераагучаных фільмаў – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. У тым ліку мультфільмы Pixar і Disney – «Душа», «Уверх», «Наперад», «Суперсямейка», «У пошуках Нэма» і іншыя.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть