Да 27 верасня падоўжана праца выставы «Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя выклікае цікавасць у многіх людзей: яна папулярная не толькі сярод аматараў гісторыі, але і тых, каго прывабліваюць яркія відовішчы. Штогод летнія ваенна-гістарычныя фестывалі збіраюць на сваіх пляцоўках мноства наведвальнікаў. Тым не менш гэта не заўсёды дае магчымасць разгледзець рыштунак энтузіястаў, аднаўляючых гістарычныя эпохі, і ацаніць іх майстэрства.
Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі з’яўляецца своеасаблівым бэкстэйджэм рэканструкцыі, яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з кавальскай справай. Адзначаны выставачны праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, колькі пра любоў да гісторыі і яе ўвасабленне.
Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю функцыю – абараняць уладальніка. Важнымі штрыхамі экспазіцыі таксама стануць дакладна рэканструяваныя макеты ўзбраення, якія дапамогуць прасачыць за развіццём еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV да XVII стагоддзяў.
Наведвальнікі музея ўбачаць, як выглядалі рыцары Вялікага княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы і даведаюцца аб тым, што́ абараняла ад ворагаў воінаў Анастасіі Слуцкай і крылатых гусараў Стэфана Баторыя.
Выставачны праект рэканструюе і працэс вырабу рыштунка. Кавадла, мяхі, кавальскі горан, абцугі, долата, молаты – усё гэта аб’яднана ў стылізаванай «кавальскай майстэрні». Дадзеныя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох, узнаўляючы эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях. Частка даспехаў-экспанатаў была выраблена менавіта пры дапамозе названых інструментаў.
Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, створаны рэканструктарам Юрыем Усціновічам і кавалём Дзмітрыем Андрэевым.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть