З 11 верасня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры працуе выстаўка народнага мастака Беларусі, галоўнага мастака Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барыса Герлавана «Мастак і тэатр»
Герлаван Барыс Федасеевіч нарадзіўся 25 снежня 1937 года ў вёсцы Мартаноша Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна).
Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1960-61), Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (з 1962). Скончыў аддзяленне сцэнаграфіі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыпломнай работы П. Масленікаў) (1966).
У 1985 годзе Барыс Герлаван атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за афармленне спектакляў «Парог» (1983) і «Радавыя» (1984). За афармленне спектакля «Мудрамер» у 1988 годзе мастаку была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР. З 1991 года выкладае сцэнаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1990), прафесар (1998).
Aформіў толькі на сцэне Купалаўскага тэатра звыш 70 спектакляў. Аўтар сцэнаграфіі да спектакляў у іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў. Працы Барыса Герлавана адметныя рэалістычнай выразнасцю, вобразнасцю і каларыстычнай меткасцю.
Дзякуючы свайму таленту, Барыс Герлаван пры афармленні сцэнічнай прасторы ўзнімаецца да ўзроўню драматурга і рэжысёра, робіцца паўнапраўным сааўтарам драматургічнага твору. Часта яго сцэнаграфія становіцца адным з самых галоўных кампанентаў спектакля і вызначае поспех у гледача. Так было са спектаклямі «Бура» Уільяма Шэкспіра, «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (1972), «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы (1974), «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» Андрэя Макаёнка (1976), «Апошні шанец» Васіля Быкава (1974), якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.
На выстаўцы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца са сцэнаграфічнымі творамі мастака, якія зоймуць пачэснае месца ў фондах і на экспазіцыі Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. У гэтым годзе Барыс Федасеевіч Герлаван падараваў свае выключныя мастацкія творы музею.
Выстаўка дэманструецца па 19 кастрычніка.
Правила комментирования
Эти несложные правила помогут Вам получать удовольствие от общения на нашем сайте!
Для того, чтобы посещение нашего сайта и впредь оставалось для Вас приятным, просим неукоснительно соблюдать правила для комментариев:
Сообщение не должно содержать более 2500 знаков (с пробелами)
Языком общения на сайте АиФ является русский язык. В обсуждении Вы можете использовать другие языки, только если уверены, что читатели смогут Вас правильно понять.
В комментариях запрещаются выражения, содержащие ненормативную лексику, унижающие человеческое достоинство, разжигающие межнациональную рознь.
Запрещаются спам, а также реклама любых товаров и услуг, иных ресурсов, СМИ или событий, не относящихся к контексту обсуждения статьи.
Не приветствуются сообщения, не относящиеся к содержанию статьи или к контексту обсуждения.
Давайте будем уважать друг друга и сайт, на который Вы и другие читатели приходят пообщаться и высказать свои мысли. Администрация сайта оставляет за собой право удалять комментарии или часть комментариев, если они не соответствуют данным требованиям.
Редакция оставляет за собой право публикации отдельных комментариев в бумажной версии издания или в виде отдельной статьи на сайте www.aif.ru.
Если у Вас есть вопрос или предложение, отправьте сообщение для администрации сайта.
Закрыть